Поиск по этому блогу

Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма “Тэкст”


Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма “Тэкст”

Як распазнаць тэкст?

Асноўнымі прыкметамі  тэксту з'яўляюцца:
1. Сэнсавая цэласнасць (мае тэму, асноўную думку; можа мець загаловак; тэма тэксту можа быць адлюстравана ў загалоўку).
2. Звязнасць, ці структурнае адзінства (мае пачатак, асноўную частку і канец; характэрна стылістычнае адзінства: у ім адзін часавы план і стыль маўлення).
Карысна ведаць.
Ці з’яўляецца гэта паведамленне тэкстам?
Карысна ведаць.
У 1596 годзе беларус Лаўрэнцій Зізаній выдаў  "Граматыку" для народа з дадаткам "Лексіс" (слоўнік), у якім на старажытнай беларускай мове растлумачыў значэнне  многіх царкоўнаславянскіх слоў. У “Лексісе” можна знайсці шмат слоў жывой сучаснай мовы беларусаў.
Пагартаем "Лексіс" Лаўрэнція Зізанія.
Сяло -- поле, лука, сенажаць (таму і аселіца -- сенажаць каля сяла. -- А. Я.).
Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі вымаўляеце слова "сяло"?
Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма напішыце прыгожае беларускае слова “тэкст” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
У гасцях у тлумачальнага слоўніка.
Выкарыстаўшы ўзор, прачытайце і запішыце слоўнікавы артыкул да слова "акцэнталогія". (Раздзел мовазнаўства, які вывучае націск, яго прыроду, функцыянаванне, асаблівасці і гістарычныя змены.)
Узор. Дзеяч, -а, м. Асоба, што праявіла сябе ў якой-небудзь галіне дзейнасці. Вядомы дзеяч.
                    [1, стар. 25, 103, “Тлумачальны слоўнік”]
Што вы ведаеце пра націск? Паразважайце. Які стыль выбераце для разважання?  
Акцэнталагічная хвілінка.
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Акцэнталогія, адзінаццаць, артыкул, грамадзянін, некаторы, таварышы.
Адказ. Акцэнталогія, адзінаццаць, артыкул, грамадзянін, некаторы, таварышы.
Тэст.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць гэтаму тэксту:
1) тып маўлення -- апавяданне;
2) стыль маўлення -- навуковы;
3) тэма тэксту адлюстравана ў першых трох сказах;
4) асноўная думка тэксту выражана ў апошнім сказе.
Штодзень мяняецца прырода. Хаця б ускраек лясны. Узіраешся здалёку – папрыгажэў за лічаныя дні.
Дзе-нідзе спешна, як бы баючыся, каб не спазніцца, вырываецца зеляніна, i дарогі-сцяжыны сям-там быццам шэрыя рысачкі, кімсьці не да месца накрэсленыя. І гэтыя бярозы, i гэтыя алешыны, i густая шчотка травы - усё хінецца да цяпла, нібы чалавечая істота да ласкі. Вось i ячмень: здаецца, нядаўна сеялі, а ўжо вострымі сцябламі, як цвікамі, прабівае скарыначку зямлі, каб зарунець, набраўшыся моцы (Аляксей Якімовіч).
                                   [2, стар. 15 -- 16, “Мой сябар Дон Кіхот”]
Мытны кантроль.
Што вы ведаеце пра тэкст? Якія ёсць разнавіднасці тэкстаў? У чым іх асаблівасці?
Назавіце вядомыя вам стылі маўлення. У якіх сітуацыях дарэчы выкарыстоўваць кожны са стыляў? Якія жанры тэкстаў характэрны для пералічаных вамі стыляў маўлення?

Выкарыстаная літаратура

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Якімовіч, Аляксей. Мой сябар Дон Кіхот : Аповесці : Для сярэд. шк. узросту, для падлеткаў і старэйшых / Аляксей Якімовіч. –   Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 333 с. – (Б-ка прыгод і фантастыкі).