Поиск по этому блогу

Тэст (назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку)


Тэст (назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку)

Казка

-- Я нядаўна склаў прыгожы сказ! -- сустрэўшыся з коцікам Паласацікам, пахваліўся сабачка Жучок.
-- Ну! -- навастрыў вушы Паласацік.
Жучок гучна кашлянуў, прачышчаючы горла, і прамовіў:
-- Моладзь радуюцца жыццю.                 
Нахмурыўся Паласацік.
-- Трэба казаць радуецца, а не радуюцца.
-- Моладзь -- іх жа многа! А радуецца -- адзін, -- не пагадзіўся, стаў тлумачыць Жучок.
Паласацік варухнуў тонкімі белымі вусамі.
-- Канешне, большасць назоўнікаў маюць адзіночны і множны лік. Але некаторыя назоўнікі ўпарцяцца, адмаўляюцца змяняцца па ліках. Учора мы з табою садзілі гарох. Давай палічым: адзін, два, тры... сем гарох ці сем гарохаў? 
-- Выходзіць, ёсць назоўнікі, якія ўжываюцца або толькі ў адзіночным, або толькі ў множным ліку? Так? -- запытаўся Жучок.
-- Так, -- адказаў Паласацік.
А
           Назавіце назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку:
1) бензін;
2) рукапіс;
3) цэмент.
Б
         Назавіце назоўнікі, якія маюць толькі форму множнага ліку:
1) запалкі;
2) канікулы;
3) дровы.
В
        Назавіце назоўнікі, якія маюць формы і адзіночнага, і множнага ліку:
         1) вішні;
         2) сцяжынкі;
      3) золата.
Адказы.
А-1, 3.
Б- 2, 3.
В- 1, 2.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку”, вам трэба навучыцца падбіраць адпаведныя назоўнікі.