Фразеалагізмы адным
вухам і адным духам
• Выберыце
патрэбнае.
1.Фразеалагізм (фразеалагічны зварот) – гэта:
а) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў пераносным
значэнні;
б) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў прамым значэнні.
2. Тлумачэнне штосьці
зрабіць, сказаць вельмі хутка адпавядае
наступнаму фразеалагізму:
а) адным вухам;
б) адным духам.
3. Тлумачэнне чуць,
слухаць пра штосьці мімаходам, крыху адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) адным вухам;
б) адным духам.
4. Выберыце спалучэнні слоў, пабудаваныя правільна:
а) чуў адным духам;
б) чуў адным вухам;
в) прамовіў адным духам;
г) слухаў адным духам;
д) слухаў адным вухам;
е) прывязаў адным духам.
5. Фразеалагічны зварот адным духам блізкі па значэнні наступным спалучэнням слоў:
а) адным махам;
б) адзін на адзін;
в) на адным дыханні.
• На месцах
пропуску устаўце той фразеалагізм, які, на вашу думку, больш падыходзіць па
сэнсу: а) адным духам; б) адным махам.
6. Зірнуўшы на мяне, верабей … узляцеў з галінкі (Аляксей Якімовіч). 7. Кніга мне вельмі
спадабалася: прачытаў яе … (Аляксей
Якімовіч).
Для даведкі: адным махам – хутка, адразу.
Вершы
для настрою
Адным духам я прыбег,
Каб убачыць маці.
Ведаў, што даўно чакае
Мяне ў нашай хаце.
Аляксей Якімовіч
Адным вухам слухаў,
Бо на ўроку задрамаў.
Час дарма патраціў,
У сябе украў.
Аляксей Якімовіч
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1а.
2б. 3а. 4б, в, д, е. 5а, в. 6б, 7а.