Назоўнік,
які аб’ядноўвае -- 3
• Назавіце
назоўнік, які лагічна можа аб’яднаць два прапанаваныя для гульні прыметнікі.
Напрыклад: прыметнікі злосны
і добры аб’ядноўвае назоўнік якасць.
Прыметнікі
і назоўнікі, прапанаваныя для гульні
1. Белы і сіні. Іх аб’ядноўвае назоўнік к..р.
2. Салодкі і кіслы. Іх аб’ядноўвае назоўнік с..к.
3. Моцны і дужы. Іх аб’ядноўвае назоўнік с..а.
4. Вялікі і малы. Іх аб’ядноўвае назоўнік п..р.
5. Круглы і прамавугольны. Іх аб’ядноўвае назоўнік ф..а.
6. Цвёрды і мяккі. Іх аб’ядноўвае назоўнік як..ць.
7. Цагляны і каменны. Іх аб’ядноўвае назоўнік ма...ял.
8. Вясковы і гарадскі. Іх аб’ядноўвае назоўнік м..а.
9. Прадзільны і
абутковы. Іх аб’ядноўвае назоўнік дз.. не.
10. Учарашні і сённяшні. Іх аб’ядноўвае назоўнік ч..с.
11. Дзядзькаў і
цётчын. Іх аб’ядноўвае назоўнік пр..сць.
Назвы назоўнікаў,
напісаныя наадварот (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).
1. Релок.
2. Камс.
3. Аліс.
4. Ремап.
5. Амроф.
6. ьцсакя.
7. Ляырэтам.
8. Ацсем.
9. Енняезд.
10. Сач.
11. ьцсанжеланырп.
Склаў Аляксей Якімовіч