Поиск по этому блогу

Для цікаўных. Вясна-сяброўка

 

Для цікаўных. Вясна-сяброўка

 

Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне. Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.

Эпітэтамі могуць быць прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт  велікан.

 

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні вясна-сяброўка выкарыстаны эпітэт сяброўка, які стварае малюнак вясны. Якой вы ўяўляеце гэту вясну?

 

Эксперт Іна.

-- Лічу, што гэта прыгожая вясна, уся ў квецені, натхнёная, радасная, як і мая сяброўка, якая стварае вакол сябе добры настрой.

 

Эксперт Аляксей.

-- Сяброўка, як і кожны чалавек, не можа быць пастаянна радаснай, шчаслівай, натхнёнай. У яе бываюць і хвіліны няўдач, разачаравання. Так і ў гэтай вясны. Яна розная. І цёплая, сонечная, і з неспадзяваным пахаладаннем, нават з з замаразкамі, якія могуць загубіць тыя кветкі, якія ўпрыгожваюць наш сад.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

                                                      Птушкі гаспадарць.

                                                      У нас вясна-сяброўка.

                                                      Крыльцы распрамляе

                                                      Божая кароўка.

                                                             Аляксей Якімовіч.

 

Промні-залацінкі

 

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні промні-залацінкі выкарыстаны эпітэт залацінкі, які паказвае нам, якімі могуць быць вясною промні. Якімі вы ўяўляеце іх?

 

Эксперт Іна.

-- Промні ласкавыя, добрыя, якія прыносяць нам сапраўднае задавальненне, як і тыя кавалачкі, часцінкі золата, якія маем мы.

 

Эксперт Аляксей.

-- Так, сонечныя праменні падобныя да золата. Яны дарагія нам, мы цэнім іх, як і ўсю непаўторную вясеннюю прыроду.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

                                                    Зямлю прамачылі

                                                    Буйныя дажджынкі.

                                                    Цяпер яе грэюць

                                                    Промні-залацінкі.

                                                               Аляксей Якімовіч