Поиск по этому блогу

Час па-беларуску


Час па-беларуску

Руска-беларускі слоўнік

В одно прекрасное время –  аднаго разу, аднойчы, неяк.
В скором времени –  неўзабаве, у хуткім часе.
Время – час.
В последнее время –  апошнім часам.
По временам – часамі.
Четыре времени года –  чатыры пары года.
Нет времени, время не ждёт –  часу мала, часу няма.
Часы, час – гадзіннік, гадзіна.

Пытаемся пра час

Варыянты пытанняў.
Колькі цяпер часу?
Колькі гадзін?
Каторая гадзіна?
Даём адказы

(Роўна, якраз, акурат) гадзіна.
Без пяці хвілін гадзіна.
Без чвэрці (чвэрткі) хвілін дзве гадзіны, або без пятнаццаці хвілін дзве гадзіны.
Без дзевятнаццаці хвілін дзве гадзіны.
Палова адзінаццатай гадзіны.