Поиск по этому блогу

Гульня “Птушкі – В, Г”

 

Гульня “Птушкі – В, Г”

 

Адгадайце, якая гэта птушка.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) адушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 4 склады;

б) мае 9 літар і 9 гукаў (5 зычных і 4 галосныя);

в) трэцяя літара л у ім абазначае зычны гук [л], а чацвёртая а – галосны гук [а];

г) пачынаецца з 3-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на трэці склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы шклянка, вышыванка.

 

Адгадайце, якая гэта птушка.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) адушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 2-га скланення;

д) мужчынскага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 2 склады;

б) мае 6 літар і 6 гукаў (чатыры зычныя і дзве галосныя);

в) пачынаецца з 4-й літары алфавіта;

г) чацвёртая літара ш у ім абазначае зычны гук [ш], а пятая э – галосны гук [э].

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы стралец, спец.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы птушак) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: варонаваласянкаверабейглушэцголубгусь.

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы птушак? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў птушак).

У з о р.

Бусел – пералётная птушка з чорна-белым апярэннем, якая распаўсюджана ў Беларусі.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў птушак) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: дровывецеркасаліса.

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч