Ячмень – сельскагаспадарчая
культура беларусаў
Пастараліся мы з братам,
Працавалі цэлы дзень.
У нізінцы, што за вёскай,
З ім пасеялі ячмень.
Аляксей Якімовіч
Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да назоўніка ячмень.
Ячменка, ячменны, ячнішча, ячменішча, ячны.
Скорагаворка
Каля ячменю
бегала яшчарка (Аляксей Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Заданні для
дапытлівых.
1. Ад якога назоўніка ўтварыўся прыметнік ячменны?
2. Што такое “ячменішча”?
3. Ці з’яўляюцца сінонімамі словы “ячменішча” і “ячнішча”?
4. Як у народзе называюць ячны суп?
5. Ячменка --
гэта
а) каша з ячменю;
б) салома з ячменю.
Выберыце патрэбнае.
6. Прыметнік ячная
можна спалучыць
а) з назоўнікам каша;
б) з назоўнікам салома.
Выберыце патрэбнае.
7. Перакладзіце на рускую мову словазлучэнне ячныя крупы.
8. Як у народзе называлі ячныя крупы?
Скорагаворка
Янка сказаў “ячменішча”, а Янінка сказала “ячнішча” (Аляксей
Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
1. Ьнемчя.
2. Елоп еаннемчя еатажз.
3. Аццюялўя’з.
4. Кінпурк.
5. Амолас.
6. Ашак.
7. Акволреп.
8. Кацнап, ацург.