Гэты дзіўны
беларускі свет. Ветразь.
Калі чую слова “ветразь”, то…
бачу,
як па морах, па акіянах плывуць караблі з рознакаляровымі ветразямі. На
хвілінку пераношуся ў той цікавы, незвычайны час і ўяўляю, што таксама
знаходжуся на тым даўнім караблі. Побач мае спадарожнікі, якія не баяцца
салёных мораў і акіянаў. Разам з імі я плыву ў далёкую краіну, дзе нас
неўзабаве сустрэнуць яе гасцінныя жыхары.
• Што ўяўляеце Вы, калі чуеце
слова “ветразь”?
Ветразь.
1. Змяніце форму слова, каб праверыць напісанне зычнай
літары з у слове “ветразь”.
2. Складзіце словазлучэнне са словам “ветразь”, выкарыстаўшы галоўнае і
залежнае словы.
Помніце! Ад галоўнага слова да залежнага можна паставіць пытанне.
3. Складзіце сказ, выкарыстаўшы наступныя словы: З, зрабіў, я, кары, караблік, і, невялікі, яго, да, ветразь,
прымацаваў, белы.
4. Ветразь надзеі.
• Ці
правільным будзе такое тлумачэнне?
5.
Чайкі кружацца над морам.
Вецер ветразь надзімае.
У край нязведаны, далёкі
Мой караблік адплывае.
Аляксей Якімовіч.
• Падбярыце
блізкае па значэнні слова да дзеяслова адплывае.
Чайка
– гэта:
а)
дзяўчына, якая любіць чай;
б)
птушка;
в)
драўляная самаробная лодка.
• Выберыце патрэбнае.
Скорагаворка.
Вецер-ветрагон надзімае вялікі ветразь.
• Паспрабуйце
паўтарыць хутка і выразна.
Беларускі свет – гэта:
а) словы беларускай мовы;
б) беларускія народныя песні;
в) песні народаў свету;
г) эстрадныя песні на беларускай мове;
д) эстрадныя песні на мовах народаў свету;
е) мастацкая літаратура на беларускай мове;
ё) мастацкая літаратура на мовах народаў свету;
ж) установы адукацыі на беларускай мове;
з) установы адукацыі на мовах народаў свету;
і) праўдзівая гісторыя краіны;
к) гісторыя краіны;
л) афармленне на вуліцах і ў будынках на беларускай мове;
м) афармленне на вуліцах і ў будынках на мовах народаў
свету;
н) маліцца на беларускай мове;
о) маліцца на мовах народаў свету.
• Выберыце
тое, што адпавядае Вашаму разуменню.
Словы беларускія,
Я да вас тулюся,
Размаўляю з вамі,
Думкамі дзялюся.
Словы беларускія,
Продкі вас стваралі,
Каб у кожнай хаце
Прыгожа гучалі.
Стваралі нашы продкі,
Людзі не чужыя.
Словы разляталіся,
Як птушачкі жывыя.
Нашы прабабулькі
Песні з іх складалі.
На вячорках разам
Ад душы спявалі.
Аляксей Якімовіч.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
1 Ізартев. 2. Ьзартев ыноврыч. 4. Кат. 5. Аццеялўарпда.
5б; 5в.