Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: галосныя і, ы, зычны й пасля прыставак

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ  

 

Тэма: галосныя і, ы, зычны й пасля прыставак.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                         Узлесак, фарба,

                                                         Працавіты, васільковы --

                                                         Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца? 

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: імябезыменны ці безіменны?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Чытаем правіла.

Запомніце! Пасля прыставак на зычны гук у адпаведнасці з вымаўленнем на месцы ненаціскнога і  пішацца ы   [3, стар. 132, “Беларуская мова”].

Напрыклад: ісці – адысці.

Прыстаўка ад- у слове “адысці” канчаецца на зычны гук [д]. Значыць, пасля гэтай прыстаўкі пішацца літара ы.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: безыменны.

Назавіце слова.

                                                       Пішам без памылак

                                                       Да гары падышлі,

                                                       На гару ўзышлі,

                                                       З гары … (сышлі).

                                                                  Аляксей Якімовіч.                                               

Растлумачце правапіс літары ы пасля прыставак у словах вершаванага тэксту.

Адзначаем! Галосны ы з’яўляецца пасля прыставак на зычны гук, калі яны спалучаюцца з коранем ход -: узыходзіць [3, стар. 132, “Беларуская мова”].

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

Людзі, любяць, многія, надыходзіць, калі, зіма. (Многія людзі любяць, калі зіма надыходзіць.)  

Растлумачце правапіс выдзеленай літары.

Адзначаем! У дзеяслоўных формах з каранямі іс- (-ід), ход- (-іш) пасля ы не рэкамендуецца пісаць й (абыду) [3, стар. 132, “Беларуская мова”].

Скорагаворка.

Марозы надышлі, але нас абышлі (Аляксей Якімовіч).

Якая арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: інстытутміжінстытуцкі ці міжынстытуцкі?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звяртаемся да правіла.

Запомніце! Пасля марфем (прыставак) між-, звыш-, пан-, суб-,  супер-, транс-, гіпер-, контр- ненаціскны і захоўваецца [3, стар. 132, “Беларуская мова”].

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: міжінстытуцкі.

Назавіце слова.

                                                       Звышімгненны,

                                                       Звышімклівы,

                                                       Цячэ дожджык

                                                       У … (адлівы).

                                                                  Аляксей Якімовіч.                                                

Растлумачце правапіс літары  і  ў словах вершаванага тэксту “звышімгненны”, “звышімклівы”.

Адзначаем! Пры далучэнні прыстаўкі на галосны гук прыстаўное і можа выпадаць [3, стар. 132, “Беларуская мова”].  

Магчымыя варыянты напісання: імчацца -- паімчацца – памчацца.

Скорагаворка.

Іржавела, іржавела, але не заржавела (Аляксей Якімовіч).

Назавіце арфаграму на вывучанае правіла.

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: ісцізайсці ці заісці?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Знаёмімся з правілам.

Запомніце! Пасля прыставак на галосны гук у адпаведнасці з вымаўленнем на месцы і пішацца й [3, стар. 132, “Беларуская мова”].

Напрыклад: інакш – перайначыць.

Прыстаўка за- ў слове “зайсці” заканчваецца на галосны гук [а]. Значыць, пасля гэтай прыстаўкі пішацца літара й.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: зайсці.

Назавіце слова.

                                                       Пішам з й

                                                       З дому выйшаў,

                                                       Па вуліцы пайшоў

                                                       І да сябра … (прыйшоў).

                                                                  Аляксей Якімовіч.                                               

Растлумачце правапіс літары й  у словах вершаванага тэксту.

Адзначаем! Каранёвая літара і захоўваецца на пісьме, калі яна ўтварае склад: за-і-ка [5, стар. 49, “Беларуская мова”].

                  [6, “Беларуская мова”]                      

Назавіце слова.

                                                       Пішам з і

                                                       Заіскрыцца,

                                                       Заіленне,

                                                        … (Заіліцца).

                                                                  Аляксей Якімовіч.                                               

Растлумачце правапіс літары і  ў словах вершаванага тэксту.

Для даведкі: іл – вязкі асадак з арганічных або мінеральных рэчываў на дне вадаёмаў, балот; твань [1, стар. 134, “Тлумачальны слоўнік”].  

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары і, ы, й, потым напішыце беларускае слова “сыходзіцца” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                       Хутка прабягае,

                                                       Нам не спагадае.

                                                       Разыграцца не дае ён,

                                                       Дзень кароценькі зімою,

Адказ: 1 – 4, 2 – 1, 3 – 3, 4 – 2.                  

Знайдзіце ў вершаваным тэксце дзеяслоў з прыстаўкай. Растлумачце яго напісанне.

Якім словам можна замяніць слова “разыграцца”? (Разгуляцца.)

Працуем са спалучэннямі слоў.             

Са словамі “сыграць”, “абымшэлы” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Што вам вядома пра напісанне слоў “сыграць”, “абымшэлы”?

Для даведкі: сыграць на скрыпцы – сыграць на нервах, абымшэлы пень – абымшэлая ідэя.

Сустрэча з фразеалагізмамі.

Назавіце фразеалагізмы ў вершах Аляксея Якімовіча, якія абазначаюць  “абразіць, зняважыць, прынізіць” і “зусім нямнога часу да канца чагосьці (засталося)”.

                                                           Нядобры наш Міколка:

                                                           Любіць аб..лгаць,

                                                           Уволю насмяяцца,

                                                           … … … .

 

                                                           Сонейка нясмела

                                                           Свеціць з вышыні.

                                                           Ад..ходзіць лета,

                                                           Засталіся … … .

Устаўце прапушчаныя літары.

Для даведкі: абылгаць.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: з юёзарг ьцашямз; яыначіл інд [2, стар. 127, 167, “Фразеалагічны слоўнік”].

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                   Я развітаюся з Сымонам –

                                   Тут круг замкнут а(д, дз)ін, а там

                                   Сваім звычайным ходам-гонам

                                   Пачнуцца новыя кругі –

                                   Яшчэ далёкі берагі,

                                   Аб іх раскажа повесць вам

                                   Ужо не я, а хто другі.

                                   Пайшоў Сымон сваёй пуцінай,

                                   Бо ён прыроджаны п(я, е)сняр [4, стар. 447, “Паэмы Я. Коласа”].

Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў “круг”, “повесць”, “пуцінай”. (Кола, аповесць, шляхам.)

Растлумачце правапіс слова “пайшоў”.

Адказы на пытанні.     

 Калі пасля прыставак захоўваецца каранёвае і?

Калі на месцы каранёвага і пасля прыставак пішацца ы?

Калі пасля прыставак на месцы і пішацца й?

Тэст.

Назавіце словы, у якіх пасля прыставак пішацца і.

1. Між..нстытуцкі.

2. Аб..ходзіць.

3. За..нелы.

4. За..нтрыгаваць.

5. За..грываць.

6. За..кастасць.

7. Без..ніцыятыўны.

Адказ: 1, 3, 4, 5, 6.

 

Выкарыстаная літаратура

                                                                                                            

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М. Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239 с.

4. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.

6. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 232 с.

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, люты 2021 года, № 2.