Поиск по этому блогу

Для цікаўных. Лета-красаванне

 

Для цікаўных. Лета-красаванне

 

Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне. Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.

Эпітэтамі могуць быць прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт  велікан.

 

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні лета-красаванне выкарыстаны эпітэт красаванне, які стварае малюнак лета. Якім вы ўяўляеце гэта лета?

 

Эксперт Іна.

-- Лета набрала сілу, разгон. Усё навокал зелянее, красуе. Прырода пказвае сваю моц і на полі, і на лузе, і ў лесе.

 

Эксперт Аляксей.

-- Думаю, што такое лета незасушлівае. Часта ідуць цёплыя дажджы з перунамі, бліскавіцамі. На дварэ цяплынь. У такі час днём добра пакупацца ў рацэ, на возеры альбо раніцай пасядзець з вудачкай на беразе той жа самай ракі ці таго ж самага возера.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

                                                      Выйдзі з хаты летам

                                                      Рана, на світанні.

                                                      Ты тады пабачыш

                                                      Яго красаванне.

                                                             Аляксей Якімовіч.

 

Зоркі-знічкі

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні зоркі-знічкі выкарыстаны эпітэт знічкі, які паказвае нам зорнае неба. Якімі вы ўяўляеце іх?

 

Эксперт Іна.

-- Летні час. Невялікая вёсачка на беразе ракі. Вакол ціха, ні душы. А на небе рассыпаліся зоркі. Іх шмат, не злічыць. Яны глядзяць на нас з вышыні, ахоўваюць наш сон.

 

Эксперт Аляксей.

-- Эпітэт знічкі паказвае, што зоркі знікаюць, але не на зусім. Амаль кожную ноч яны зноў з’яўляюцца на небе як напамінак пра жыццё, якое было і будзе. Іншы раз мы стаім і глядзім на іх, стараючыся адшукаць сваю зорку шчасця.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

                                                    Прачнулася сонца,

                                                    Выплыла з-за горкі.

                                                    У хаткі пахаваліся,

                                                    Зніклі з неба зоркі.

                                                               Аляксей Якімовіч