Падбярыце патрэбнае
Каб правільна
вызначыць значэнне слова, падбярыце да яго іншае з двух, дадзеных у дужках.
1. Багна (камяністая, гразкая).
• Якім словам можна замяніць
назоўнік “багна”? Выберыце патрэбнае. (Агарод, дрыгва.)
Ну й
балота, ну й балота!
Сапраўдная
багна.
Разляглося каля лесу,
Пазірае прагна .
Аляксей Якімовіч.
• Якім сінонімам можна замяніць
слова “пазірае”?
2. Бавіцца (на дварэ, хата).
• Якім словам можна замяніць
дзеяслоў “бавіцца”? Выберыце патрэбнае. (Спяваць, гуляць.)
У нашым класе пеўнік
Вельмі любіць
бавіцца.
Часта ўрокі прапускае,
На
ўсю школу славіцца.
• Падбярыце сінонім да
слова “вельмі”.
3. Балазе (з сястрою, дажджліва).
• Якім словам можна замяніць
прыслоўе “балазе”? Выберыце
патрэбнае. (Добра, высока.)
Сонца ярка свеціць.
Драч схаваўся у лазе
І крычыць старанна:
“Балазе,
балазе!..”
Аляксей Якімовіч.
• Якім сінонімам можна замяніць
слова “крычыць”?
4. Бардовы (дуб,
колер).
• Якім словам можна замяніць
прыметнік “бардовы”? Выберыце патрэбнае. (Зялёны, цёмна-чырвоны.)
Я зімой не мерзну.
Маю світэр новы.
Ён вельмі прыгожы:
Як бурак, бардовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якім сінонімам можна замяніць
слова “маю”?
• Адказы, напісаныя наадварот
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1) яакзарг; авгырд; ьціздялг. 2) эравд
ан; ьцялуг; атдан. 3) юортсяс з; арбод, еакуг. 4) релок, ыноврыч-анмёц; ьцсё.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч