Гульня “Ад старту да фінішу разам з адасобленымі азначэннямі”
• Каб
паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Адасобленыя азначэнні”.
• Вось
што адасобленыя азначэнні паведамляюць пра сябе:
Па сэнсу, інтанацыі
Нас у сказе выдзяляюць.
Напэўна, заслужылі.
Напэўна, паважаюць.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем.
Азначэнні
адказваюць на пытанні я к і? ч ы й?. Адасобленыя азначэнні выдзяляюцца сэнсава
і інтанацыйна, на пісьме звычайна адасабляюцца коскамі.
•
Сказы, прапанаваныя для гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце
патрэбны з прапанаваных).
Развітае азначэнне, якое стаіць
пасля паяснёнага слова (адасабляецца)
1.
Нядаўна пасеянае жыта дружна ўзыходзіла, цягнулася да цёплага сонейка (Аляксей Якімовіч). Каля рачулкі
распасціраўся шырокі луг(,) пакрыты рознакаляровымі кветкамі (Аляксей Якімовіч).
Два адзіночныя азначэнні, якія
стаяць пасля азначаемага слова (адасабляюцца)
2. Асенняя ноч выдалася цёмная, туманная
(Аляксей Якімовіч). Ноч(,) цёмная і
туманная(,) выклікала трывогу і неспакой (Аляксей
Якімовіч).
Адзіночнае азначэнне, якое
адносіцца да асабовага займенніка (адасабляецца)
3.
Стомленая(,) яна цяжка ўздыхнула і села на лаўку (Аляксей Якімовіч). Я адразу заўважыў, што мая сяброўка стомленая (Аляксей Якімовіч).
Развітае азначэнне, якое
адносіцца да асабовага займенніка (адасабляецца)
4. Мае
аднакласнікі ў гэты святочны дзень былі ўсхваляваныя (Аляксей Якімовіч). Усхваляваныя нечаканай падзеяй(,) мы хутка
крочылі дамоў (Аляксей Якімовіч).
• Якія
словы тут рыфмуюцца?
1. Апошняе слова адасобленага
азначэння сасна, роўная і высокая,
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
азначэння дарога, блізкая і д.. .
2. Апошняе слова адасобленага азначэння хатка, старэнькая, малая
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
азначэння трава, зялёная, г.. .
3. Апошняе слова адасобленага
азначэння туфлі, купленыя ў краме
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
азначэння падарунак, прывезены м.. .
4. Апошняе слова адасобленага азначэння вуліца, асветленая ліхтарамі
Рыфмуецца з апошнім
словам такога ж азначэння кош, напоўнены
г.. .
5. Апошняе слова адасобленага
азначэння стомлены, я набліжаюся
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
азначэння ўзрадаваны, я ў.. .
6. Апошняе слова адасобленага
азначэння ён, невясёлы, пануры
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
азначэння ён, вялікі, б.. .
•
Адказы да задання “Сказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для
кантролю): 2, 2, 1, 2.
•
Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана
наадварот апошняе слова сказа): яакёлад, яатсуг, емам, імабырг, ясюахімсу,
ыруб.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч