Матэрыял
для самаадукацыі. Граматычныя заданні да майго верша «Палюбіце Беларусь»
(Дадзены
ў скарачэнні.)
Аляксей
Якімовіч
Палюбіце
Беларусь
Беларусь, Беларусь,
Заўжды кроч уперад.
Беларусь, Беларусь,
Не лезь
ў вузкі нерат.
Быў ў нас Каліноўскі,
Быў у нас Касцюшка.
Славіць іх у песнях
Чароўная птушка.
Тая, што спявае
Ў лесе і у полі
Аб
зямельцы роднай
І аб добрай долі.
Палюбіце Беларусь,
Як Тадэвуш і Кастусь!
Беларусь, Беларусь,
Будзь шчодрай, багатай.
Хай жыццё у Беларусі
Для ўсіх стане святам.
Беларусь, Беларусь –
Кляновы лісточак.
Ззяе сонейкам для нас
Кожны твой куточак.
Палюбіце Беларусь,
Як Тадэвуш і Кастусь!
Беларусь, Беларусь,
З табой разам крочым.
Цябе не затуліць
Крыло цёмнай ночы.
2020 год.
Гэты
верш цалкам надрукаваны ў маёй кнізе
«Карп у футры», выдадзенай выдавецтвам «Беларусь» у 2021 годзе.
• Якое слова
ў вершы вам найбольш спадабалася? Чаму?
• Чаму ў
вершы паўтараюцца асобныя словы і радкі?
• Прадоўжыце правіла.
Злучнік – службовая часціна мовы, якая звязвае…
• Назавіце
падпарадкавальныя злучнікі. Што яны звязваюць?
• Падбярыце сінонімы да слоў “заўжды”, “кроч”. (Заўсёды; ідзі.)
• Выберыце патрэбнае:
а) нерат – гэта рыбалоўная прылада;
сетка;
б) нерат – гэта прадмет, на якім
можна сесці, адпачыць.
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў першай страфе.
• Выкарыстаўшы
ўзор разважання, дакажыце, што пара слоў "кляновы лісточак" -- словазлучэнне.
Узор
разважання. Пара слоў вялікая радасць -- словазлучэнне. У ім
галоўнае (радасць) і залежнае (вялікая) словы звязаны па сэнсе і
граматычна.
• Выберыце патрэбнае:
а) у словазлучэнні “кляновы лісточак” слова “кляновы” –
эпітэт;
б) у словазлучэнні “кляновы лісточак” слова “кляновы” –
метафара.