Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з назоўнікам”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з назоўнікам”

                                                                                      

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Назоўнік як часціна мовы”.

• Вось што назоўнік паведамляе пра сябе:

                                                     Я змяняюся па ліках,

                                                     А яшчэ я маю род.

                                                     Мяне вучні дома, у школе

                                                     Вывучаюць кожны год.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Назоўнік – гэта часціна мовы. Ён абазначае прадмет. Да яго можна паставіць пытанні х т о? або ш т о?

 

• Сказы, прапанаваныя для гульні (выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме адзіночнага ліку

 

1. У поўдзень над вёскай навіслі цёмныя хмары (Аляксей Якімовіч). Весела зайгралі, заспявалі беларускія цымбалы (Аляксей Якімовіч).

 

Назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку

 

2. Прыйшла восень, і пазалаціла на дрэвах лісце (Аляксей Якімовіч). Дзядуля папрасіў мяне, каб я прынёс яму акуляры (Аляксей Якімовіч).

 

Зборны назоўнік

 

3. Міхась узяў абцугі і выцягнуў з дошкі сталёвы цвік (Аляксей Якімовіч). Шмат лісічак нарасло ў маладым асінніку (Аляксей Якімовіч).

А д к а з ы: 1, 2, 2.

 

• Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Адушаўлёны назоўнік у словазлучэнні  хатка для шпакоў

          Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні корм для г.. .

         2. Агульны назоўнік у словазлучэнні выдатны піяніст

         Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні цудоўны х.. .

         3. Зборны назоўнік у словазлучэнні тоўстае карэнне

         Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні адборнае н.. .                                                      

         4. Назоўнік трэцяга скланення ў словазлучэнні  цікавая дэталь

         Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні цвёрдая с.. .                                                       

          5. Назоўнік першага скланення ў словазлучэнні  трымаць у руцэ

          Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні плыве па  р.. .

          6. Назоўнік першага скланення ў словазлучэнні  многа суніц

          Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні назбіралі ч.. .

          7. Назоўнік другога скланення ў словазлучэнні  сок з вінаграду

          Рыфмуецца з такім жа назоўнікам у словазлучэнні з нашага с.. .                                     

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): ўобулаг, тсіеках, еннесан, ьлатс, эцар, цінрач, удас.    

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч