ВЫВУЧАЕМ ПУНКТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: ПРАКТЫКУМ
Тэма: Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку
пры іх.
Словы і словазлучэнні, якія могуць выступаць то ў якасці
пабочных, то ў якасці членаў сказа.
Псіхалагічны настрой.
Назавіце слова па яго мовазнаўчых прыметах.
Гэта дзеяслоў, незакончанага трывання, незваротны, 1 спр., ужываецца ў
форме абвеснага ладу, цяперашняга часу, адзіночнага ліку, 3-й асобы.
Да яго можна падабраць аднакаранёвае слова “працавіты”, пачынаецца з
сямнаццатай літары алфавіта і заканчваецца шостай.
• Устаўце літары ў клетачкі ланцужка, запісаўшы патрэбнае нам слова.
(працуе)
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Паведамленне тэмы ўрока.
Разгледзьце
прапанаваныя схемы. Якой сінтаксічнай адзінцы (канструкцыі) яны адпавядаюць?
[◊, ].
[◊, ], [ ].
[ , ◊, ],
(каб…).
(Простым і складаным сказам з
пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.)
Для даведкі.
◊ -- пабочнае слова,
словазлучэнне, сказ.
Вывучэнне і замацаванне новага
матэрыялу.
Успамінаем.
Пабочнымі называюцца
словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае свае адносіны да
таго, пра што ён паведамляе. Яны не з’яўляюцца членамі сказа [1, стар. 185,
“Беларуская мова”].
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. На шчасце, мы неўзабаве выйшлі з цёмнага,
змрочнага лесу, заваленага бураломам. 2. На шчасце мы неўзабаве выйшлі з
цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Пачнём з правіла.
Запомніце! Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы вымаўляюцца паніжаным
тонам і больш хуткім тэмпам, выдзяляюцца невялікімі інтанацыйнымі паўзамі, а на
пісьме – коскамі.
Коскамі выдзяляюцца
пабочныя словы, словазлучэнні, сказы, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку
сказа і перадаюць эмацыянальную ацэнку фактаў рпэчаіснасці, пачуццёвую рэакцыю
на факты, пра якія гаворыцца ў сказе, паказваюць на крыніцу паведамлення, прыналежнасць
выказанай думкі, выражаюць адносіны таго, хто гаворыць, да слухача і да т. п.
[4, стар. 88, “Беларуская мова”].
Тлумачэнне.
Гэты сказ з пабочнымі
словамі на шчасце, якія перадаюць
пачуцце таго, хто гаворыць. Яны стаяць у пачатку сказа.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
На шчасце, мы неўзабаве
выйшлі з цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Для даведкі.
Пачуцці мы можам
перадць з дапамогай пабочных слоў на жаль, на
здзіўленне, на шчасце, на няшчасце і іншых.
Успамінаем вывучанае.
Запішыце сказ,
дапоўніўшы яго аднародным членам.
На жаль, я забыўся, што
зычныя гукі бываюць свісцячымі і … . (Шыпячымі.)
• Назавіце пабочнае
слова і растлумачце ўмову пастаноўкі коскі пры ім.
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Мы, здаецца, выйшлі з цёмнага, змрочнага
лесу, заваленага бураломам. 2. Мы здаецца выйшлі з цёмнага, змрочнага лесу,
заваленага бураломам.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Тлумачэнне.
Гэты сказ з пабочным
словам здаецца, якое перадае ступень упэўненасці таго, хто гаворыць.
Яно стаіць у сярэдзіне сказа.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Мы, здаецца, выйшлі з
цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Для даведкі.
Розную ступень
упэўненасці мы можам перадаць з дапамогай пабочных слоў бясспрэчна, несумненна,
без
сумнення, канешне, вядома, сапраўды і іншых.
Працуем з сінонімамі і
фразеалагізмамі.
Замест кропак устаўце
прапушчаны сінонім (аднародны член сказа).
Ехаць гуртам, … , па
мойму, значна цікавей. (Натоўпам.)
•
Вызначце пабочнае слова і растлумачце пастаноўку коскі пры ім.
• Ці з’яўляецца гэта
пабочнае слова членам сказа?
• Якім фразеалагічным
зваротам можна замяніць спалучэнне слоў “ісці, ехаць гуртам, натоўпам”? (Валам валіць.) [7, стар. 36,
“Фразеалагічны слоўнік”].
Для даведкі.
Паказаць на крыніцу
паведамлення (каму яно належыць) мы можам з дапамогай пабочных слоў згодна
са словамі (каго-небудзь), па-мойму, як сказаў (хто-небудзь) і
іншых.
Праца з вершаваным тэкстам.
Вось
што пабочныя словы, словазлучэнні і сказы
паведамляюць пра сябе:
Той,
хто гаворыць,
Нас
прымяняе,
Калі
свае адносіны
Да
зместу выражае.
Аляксей Якімовіч.
• Назавіце
словы, якія могуць з’яўляцца пабочнымі.
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Мае сябры, я ведаў, выйшлі з цёмнага,
змрочнага лесу, заваленага бураломам. 2. Мае сябры я ведаў выйшлі з цёмнага,
змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Тлумачэнне.
Гэты сказ з пабочным
сказам я ведаў. Ён выяўляе ступень упэўненасці таго, хто гаворыць.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Мае сябры, я ведаў,
выйшлі з цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Скорагаворка.
Адным
словам, вы, у гэтым упэўнены я, вельмі старанныя вучні (Аляксей Якімовіч).
• Назавіце пабочныя
словы і пабочны сказ і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
Для даведкі.
Заўвагі аб спосабах
афармлення думак могуць утрымліваць пабочныя словы інакш кажучы,
адным словам, лепей сказаць і іншыя.
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Мы (гэта было на мінулым тыдні) выйшлі з
цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам. 2. Мы, гэта было на мінулым
тыдні, выйшлі з цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звернемся да правіла.
Запомніце! Выдзяляюцца працяжнікамі або бяруцца ў дужкі ўстаўныя
канструкцыі, якія служаць у якасці тлумачэнняў, заўваг, дадатковых звестак,
удакладненняў да асноўнага сказа [4, стар. 89, “Беларуская мова”].
Тлумачэнне.
Гэты сказ з пабочным
сказам гэта было на мінулым тыдні, які перадае дадатковае тлумачэнне.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Мы (гэта было на
мінулым тыдні) выйшлі з цёмнага, змрочнага лесу, заваленага бураломам.
Для даведкі.
Паказаць на парадак
думак і іх сувязь мы можам з дапамогай пабочных слоў наадварот, такім
чынам, па-першае, нарэшце, значыць, выходзіць,
дык
вось, і вось і іншых.
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
Даўно сцямнела, ужо
напэўна зоркі зіхацяць на небе. Даўно сцямнела, ужо, напэўна, зоркі зіхацяць на
небе.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Звернемся да правіла.
Запомніце! Ад пабочных слоў неабходна адрозніваць словы, якія ўжываюцца
ў ролі часціцы або прыслоўя. Яны коскамі не выдзяляюцца [4, стар. 88,
“Беларуская мова”].
Параўнайце.
Спартсмен можа падняць
трыста кілаграмаў? Ці падніме спартсмен трыста кілаграмаў? Пачаўся крыгаход, ужо напэўна вада выйшла з
берагоў. Пачаўся крыгаход, ужо дакладна вада выйшла з берагоў.
Тлумачэнне.
У гэтым сказе прыслоўе напэўна з’яўляецца акалічнасцю.
Успамінаем вывучанае.
Запішыце сказ,
дапоўніўшы яго аднародным членам.
Нарэшце я даведаўся,
што назоўнікі бываюць уласныя і … . (Агульныя.)
• Ці з’яўляецца слова нарэшце
пабочным? Ці трэба пасля яго ставіць коску?
Для даведкі. У гэтым сказе прыслоўе нарэшце з’яўляецца акалічнасцю.
Праца са сказамі.
1. Ёсць жа, нарэшце,
праўда на свеце! 2. Нарэшце мы прыйшлі дамоў. 3. Нарэшце (кажу гэта шчыра) я
палюбіў школу.
• У якім сказе слова
“нарэшце” з’яўляецца пабочным?
• Растлумачце
пастаноўку знакаў прыпынку ў трэцім сказе.
Прыказкі, прымаўкі.
Прачытайце.
1. Мусіць, у сераду
радзілася, што да ўсяго згадзілася. 2. Здаецца, канае, а людзям хваробу думае.
• Вызначце пабочныя
словы. Ці правільна пастаўлены знакі прыпынку пры іх?
• Падбярыце сінонім да
слова “згадзілася”. (Спатрэбілася.)
• Якія пабочныя словы
вы выкрысталі б, каб выказаць свае адносіны да прыведзеных ніжэй народных
выслоўяў?
1. Вучыся змоладу, то
на старасць як знойдзеш. 2. Вучыцца заўсёды
згадзіцца. 3. Вучыцца ніколі не позна. 4. Вучыць не спяшайся [6, стар.
109, 160, 345, “Беларускія прыказкі…”].
Перакладчыкі.
Запішыце афарызмы
па-беларуску, паставіўшы, дзе трэба, коскі.
Нежнейшее сердце дать
человеку в удел замыслила(,) видно(,) природа
(Ювенал).
Конечно(,) лишь
добродетель даёт нам дорогу к спокойствию жизни (Ювенал).
Существуют(,)
наконец(,) определённые границы (Гарацый).
Итак(,) будем
веселиться! Возрадуемся! (Начало старинной студенческой песни) [8, стар. 11,
107, 158, 293, “Античные афоризмы”].
Слоўнік.
Нежнейший –
пяшчотнейшы, ласкавейшы; замыслить –
задумаць, надумаць; добродетель – дабрачыннасць, дабрадзейнасць;
существовать – існаваць; определённый – пэўны, дакладны, выразны; итак – такім
чынам; возрадоваться – узрадавацца, усцешыцца.
Для даведкі.
Дэцім Юній Ювенал (каля
60 – 127) – рымскі паэт-сатырык.
Квінт Гарацый Флак (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма напішыце беларускае слова “спрыяць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце
яго, добрае і ласкавае.
У гасцях у тлумачальнага
слоўніка.
Выкарыстаўшы адпаведны артыкул у слоўніку, запішыце па ўзоры
каротае азначэнне слова “муляр”.
(Муляр – 1) пячнік. 2. Рабочы, які будуе з цэглы або каменю.)
Узор. Глыба, -ы, ж. -- вялікі бясформенны абломак
цвёрдага рэчыва. Глыба мёрзлай зямлі [2, стар. 88, 216, “Тлумачальны
слоўнік”].
• Выкарыстаўшы слова “муляр”,
складзіце і запішыце сказ з пабочным словам “магчыма”. (Магчыма, сёння ў нашу школу прыйдзе вядомы муляр.)
Акцэнталагічная хвілінка.
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Муляр, бяспека, бяззбройны (няўзброены), брыдкі
(агідны), бяспека, неадкладны, абыякавасць, нястрымны.
Адказ. Муляр,
бяспека, бяззбройны (няўзброены), брыдкі (агідны), неадкладны, абыякавасць, нястрымны.
Для даведкі.
Печник, каменщик (1), безопасность (2), безоружный (3),
безобразный (4), безотлагательный (5), безразличие (6), безудержный (7).
Сустрэча з беларускай
народнай казкай.
Прачытайце тэкст паводле казкі “Ванечка і ведзьма”.
Як на шчасце, гусі кінулі Ванечцы па пярынцы, каб з імі паляцеў. А
ведзьма, наадварот, хоча знішчыць Ванечку: грызе і грызе сасну. Прыляцела
другая чарада гусей (яна была яшчэ большая, чым першая) і таксама скінула
хлопчыку па пярынцы (урывак паводле казкі
“Ванечка і ведзьма”)
[5, стар. 99, “Беларускія народныя казкі”].
• Назавіце пабочныя
словы, словазлучэнні і сказы ў празаічным тэксце. Як вы распазналі іх?
• Растлумачце
пастаноўку знакаў прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Кепска, па-першае,
ведаю, я, горад, ваш. (Па-першае, я
кепска ведаю ваш горад.)
• Вызначце пабочнае слова і растлумачце ўмову
пастаноўкі знакаў прыпынку пры ім. Якое значэнне яно мае?
Назавіце слова.
Чую голас мухалоўкі:
-- Ці-круці-круці-цірр… --
Здаецца, яна кажа мне:
-- Між намі будзе мір!
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце пабочнае
слова ў вершаваным тэксце. Што вы можаце сказаць аб ім?
Сустрэча з народным параўнаннем.
Назавіце народнае
параўнанне ў вершы Аляксея Якімовіча, якое складаецца з пяці слоў (першая яго
частка “глядзіць як кот”).
На жаль, наша лісічка
Чарэшань не нарвала.
Сядзіць яна пад дрэўцам,
Глядзіць як кот … .
Аляксей Якімовіч.
• Назавіце пабочныя
словы ў вершаваным тэксце? Ці з’яўляюцца яны членам сказа? Якое значэнне маюць?
Другая частка народнага параўнання, напісаная наадварот: ан алас. [6, стар. 402, “Беларускія
прыказкі…”].
Праца са сказамі.
Запішыце сказы і выберыце патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Па-мойму, клімат на планеце Зямля мяняецца, назіраецца пацяпленне,
якое вядзе да непрадказальных вынікаў.
Вы, я чуў, прыехалі здалёку.
І праўда, неўзабаве наступіла вясна.
Як сведчаць вучоныя, клімат на планеце Зямля мяняецца, назіраецца
пацяпленне, якое вядзе да непрадказальных вынікаў.
Тлумачэнні.
1. Пабочныя
сказы на пісьме мы выдзяляем коскамі.
2. Пабочныя сказы да
асноўнага сказа могуць далучацца падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі
словамі. Мы іх выдзяляем коскамі.
3. Пабочныя словы на
пісьме мы выдзяляем коскамі.
4. Коскай не
аддзяляецца ад пабочных канструкцый узмацняльная часціца і [3, стар. 126,
“Беларуская мова”].
Скорагаворка.
Як
мага беглі, аднак не дабеглі (Аляксей
Якімовіч).
• У якасці якой часціны мовы ўжываецца ў скорагаворцы слова аднак?
Ці з’яўляецца яно ў сказе пабочным словам? (У якасці супраціўнага злучніка; яго можна замяніць злучнікам але. Пабочным словам не з’яўляецца.)
Праца са сказамі.
Запішыце сказы ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Перш за ўсё пагуляем у
футбол, а потым возьмемся за ўрокі.
Перш за ўсё (перш-наперш)(,)
гэты хлопец сціплы і сумленны.
Тлумачэнні.
1. Да
пабочнага словазлучэння перш за ўсё мы можам падабраць
сінонімы па-першае, перш-наперш.
2. Спалучэнне слоў перш
за ўсё будзе з’яўляцца членам сказа (а не пабочным спалучэннем),
калі да яго мы можам падабраць сінонімы спачатку, у першую чаргу.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Залысіў
дзядзька дрэва злёгку
(Сякерка востра, кара крохка),
Зрабіў зару(п, б), латак прыправіў,
А
пад латак гаршчок паставіў.
І
соку кропелькі, як слёзы,
Як
гра(д, т), пасыпалісь з бярозы… [9, стар. 51, “Паэмы Я. Коласа”].
• Растлумачце
пастаноўку знакаў прыпынку ва ўрыўку з паэмы Якуба Коласа.
• Падбярыце сінонім да
слова “злёгку”. (Крыху.)
• Раскрыйце сэнс слова
“латак”. (Прыстасаванне, па якім з дрэва
цячэ сок.)
• Падбярыце літаратурны
адпаведнік да аўтарскага слова “пасыпалісь”. (Пасыпаліся.)
Праца са сказамі.
1. Мне(,)
вядома(,) добра помніцца мая вучоба ў школе
(Аляксей Якімовіч). Школьнае жыццё ў вясковай дзевяцігодцы
мяне заўжды радавала, задавальняла
(Аляксей Якімовіч). 2. У час
свята старанных вучняў у нашай школе ўзнагародзілі каштоўнымі падарункамі (Аляксей Якімовіч). Мы з Петрусём(,) на думку настаўніка(,) былі стараннымі
вучнямі (Аляксей Якімовіч).
3. У
нашай вёсцы заўжды паважалі старанных, працавітых людзей (Аляксей Якімовіч). Як кажуць
людзі(,) шанцуе старанным, працавітым
(Аляксей Якімовіч).
•
Паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце сказы з пабочнымі словамі,
словазлучэннямі і сказамі.
Праца
з вершаваным тэкстам.
Якія
словы тут
рыфмуюцца?
1. Спалучэнне з пабочным
словам бясспрэчна, сказаў
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем сапраўды,
н.. .
2. Спалучэнне
з пабочным словам здаецца, не падвядзе
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем відаць,
п.. .
3. Спалучэнне з пабочным словам па-першае, вучуся
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем па-другое,
і.. .
4. Спалучэнне з пабочным словам па-мойму, вам здалося
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем па-твойму,
уцякаць д.. .
5. Спалучэнне з пабочным словам можа, прарвецца
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем мусіць,
прачнецца.. .
6. Спалучэнне з пабочным
словазлучэннем такім
чынам, адзначаю
Рыфмуецца з
такім
жа спалучэннем карацей кажучы, з.. .
Для
даведкі.
Адказы
да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі
для кантролю; напісана наадварот апошняе
слова сказа):
ўасіпан,
ездйырп, ясункмі, ясолявад, ацценчарп, юашарпаз.
Адказы на пытанні.
• Якія словы называюцца пабочнымі?
• Што вы ведаеце аб
пастаноўцы знакаў прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях, сказах?
• Як можна адрозніць
пабочныя словы і словазлучэнні ад членаў сказа?
Тэст.
Адзначце сказы,
запісаныя правільна, без парушэння пунктуацыйнай нормы.
1. Людзі (а іх у хаце
было нямала) спявалі, весяліліся.
2. Да горада (так я
палічыў) засталося кіламетры тры.
3. Адным словам да
канца ўрока я выканаў усе заданні.
4. Цёмная ночка,
мабыць, не хацела пакідаць вёску.
5. У суседняй вёсцы,
так выйшла, я пазнаёміўся з Алесяй.
Адказ: 1, 2, 4, 5.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл.
устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск :
Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 256 с.
2. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік
беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П.
Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --
Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
3. Беларуская мова :
вучэб. дапам. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус.
мовамі навучання / Г. М. Валочка [і
інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 256
с.
4. Беларуская мова :
вучэб. дапам. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі
навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. --
Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2021. – 184 с.
5.
Беларускія народныя казкі / Склад. Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў – Мн. :
Навука і тэхніка, 1981. – 480 с.
6.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
7. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны
слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М.
Янкоўскага. – Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М.
Янкоўскі.
8. Казачёнок Т. Г.,
Громыко И. Н. Античные афоризмы : Темат. сб. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 318 с.
9. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Урок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
часопісе “Беларуская мова і літаратура”, № 5, май 2023 г.