Поиск по этому блогу

Гульня "Складзі песню "Ехаў Ясь..."

 

Гульня “Складзіце песню”

 

Складзіце разбураную нядобрым чараўніком беларускую народную песню з пяці строф “Ехаў Ясь на кані”.

 

Строфы, дадзеныя не па парадку, не ў адпаведнасці з песняй

 

1. – Касенька ты мая,

    Напаі каня!

            -- Я каня паіць не буду,

            Бо я жонка не твая.

 

2. Конь ваду п’е, п’е,

    Ножкаю б’е, б’е…

            -- Уцякай, Касенька,

            Ён цябе заб’е!..

 

3. Ехаў Ясь на кані,

    Кася ваду брала,

            Заглядзелася на Яся,

            Яго чаравала.

 

4. – Няхай забівае,

    Няхай закусае…

           Я не буду уцякаць,

           Буду я цябе кахаць!..

 

5. – Хоць ты жонка не мая,

    Але ж ты каханая.

          Напаі ты коніка,

          Мілая, жаданая.

 

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).  Строфы, дадзеныя ў адпаведнасці з песняй.

1 – 3, 2 – 1, 3 – 5, 4 – 2, 5 – 4.