Поиск по этому блогу

Гульня "Дзе сілаю"

 

Лексічныя заданні “Правер сябе” (тэма “Праца, гаспадарлівасць, беражлівасць”)

 

Закончыце прыказкі, выкарыстаўшы падказку “Для даведкі”.

 

Пачатак прыказак, іх першая частка.

 

1. Ад прыбытку галава…

2. Адзін і пры месяцы робіць, а другі…

3. Адно зерне…

4. Без гною ці без лубіну…

5. Беражы бацькаву капейку, то…

6. Вочы страшацца, а…

7. Гаспадарлівы ні сцюжы,…

8. Гнуткага дрэва…

9. Гумно плача без гаспадара,…

10. Дай, Божа, усё ўмець, ды…  

11. Дзе араты плача, там…

12. Дзе быць, там…

13. Дзе прыганятых многа, там…

14. Дзе сілаю не зробіш,…

15. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота,…

16. З адкладу…

17. І ў цёмныя ночкі яму…

18. Калі б мог, то зоркі…

19. Калі старанна косяць, то…

20. Калі ўлетку на сонцы не напячэшся, то ўзімку…

21. Колькі робіш, столькі…

 

Для даведкі: заканчэнні прыказак, якія трэба падабраць да іх пачатку.

 

З холаду натрасешся; з неба збіраў бы; там пуста; трэба рабіць; а хата без гаспадыні; не баліць; жняя скача; хлеба не чакай; рукі зробяць; зробіш; свецяць вочкі; поспеху мала; і пры сонцы спіць; і сваю здабудзеш; не ўсё рабіць; то спосабам; сена зімою не просяць; няма ладу; вецер не зломіць; ні спёкі не баіцца; пуды прыносіць.

 

Для кантролю (выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе).

 

20. … з холаду натрасешся. 18. … з неба збіраў бы. 15. … там пуста. 12. … трэба рабіць. 9. … а хата без гаспадыні. 1. … не баліць. 11. … жняя скача. 4. … хлеба не чакай. 6. … рукі зробяць. 21. … зробіш. 17. … свецяць вочкі. 13. … поспеху мала. 2. … і пры сонцы спіць. 5. … і сваю здабудзеш. 10. … не ўсё рабіць. 14. … то спосабам. 19. … сена зімою не просяць. 16. … няма ладу. 8. … вецер не зломіць. 7. … ні спёкі не баіцца. 3. … пуды прыносіць.

   [1, стар. 96 -- 107, “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”]

        

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.   

                                                                                                  Склаў Аляксей Якімовіч