Поиск по этому блогу

Паронімы

 

Паронімы

 

Прачытайце дыялог.

 

АЛЕСЯ Ёсць словы, якія мы называем паронімамі.

КАСТУСЬ. Чуў пра такія.

АЛЕСЯ. Чаму іх назвалі паронімамі? Як ты лічыш?

КАСТУСЬ. Калі мы гаворым пра іх, то часцей за ўсё ўжываем парамі.

АЛЕСЯ. Якое падабенства для іх характэрна? Не ведаеш?

КАСТУСЬ. Яны вельмі падобныя ў вымаўленні і напісанні.

АЛЕСЯ. А чым адрозніваюцца?

КАСТУСЬ. Сваім лексічным значэннем. Кожны паронім мае сваё лексічнае значэнне.

 Выберыце з дужак і замест кропак устаўце патрэбны паронім. Гэта дапаможа вам правільна вызначыць яго лексічнае значэнне.

Паронімы: ганаровы, ганарысты.

1. Дзядзька Антось, як мне сказалі, даўно з’яўляецца (ганарыстым, ганаровым) грамадзянінам нашага горада. 2. Міхасю даўно падабалася Насця, але ён баяўся падысці да яе: ведаў, што яна надта (ганарыстая, ганаровая).

Паронімы: чытач, чытальнік.

1. Алесь, як і многія яго аднакласнікі, быў актыўным (чытачом, чытальнікам) нашай бібліятэкі. 2. Лепшым (чытачам, чытальнікам) вершаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, уручылі ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Паронімы: асабовы, асабісты.

1. Мне здаецца, што некаторых маладых людзей не вельмі хвалюе іх (асабовы, асабісты) лёс. 2. Некаторыя займеннікі (гэта мы вучылі ў школе) з’яўляюцца (асабовымі, асабістымі).

Паронімы: ураджайны, урадлівы.

1. (Ураджайная, урадлівая) зямля нашага краю, несумненна, дае добры ўраджай. 2. Мінулы год парадаваў дажджом і цяплом, выдаўся (ураджайны, урадлівы) як і ў полі, так і на агародзе.

Паронімы: гліняны, гліністы.

1. У Беларусі многія майстры здаўна навучыліся рабіць прыгожы (гліністы, гліняны) посуд. 2. Высокі (гліністы, гліняны) бераг ракі мясцовыя жыхары назвалі Чырвоным.

Паронімы: балотны, балоцісты.

1. У высокім густым чароце падала голас нейкая (балотная, балоцістая) птушка. 2. Вузкая (балотная, балоцістая) сцяжынка прывяла нас на невялікі астравок, на якім раслі кусты лазняку і невялікія, пакрыўленыя бярозкі.

Адказы (словы напісаны наадварот, выкарыстоўвайце толькі для кантролю): мыворанаг, яаворанаг; мочатыч, макіньлатыч; ытсібаса, імывобаса; яавілдару, ынйаждару; ынянілг, ытсінліг; яантолаб, яатсіцолаб.