Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс. Правапіс дзеепрысоўяў

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ    

                                                                                                          

Тэма: правапіс дзеепрыслоўяў.

Псіхалагічны настрой.                            

                                                                         Адзенне, водгук,

                                                          Цікавы, цецеруковы --

                                                          Гэта словы нашай мовы.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Успамінаем! Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік  [5, с. 102, “Беларуская мова”].

Ствараем праблемную сітуацыю.                  

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання: апускаючы.

Ці можна выкарыстоўваць такую форму?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Пачнём з правіла.

Запомніце! Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу  дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў учы (-ючы), -ачы (-ячы) [5, с. 113, “Беларуская мова”].

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: апускаючы.  

Назавіце слова.

                                                             Пішам без памылак:

                                                             Траву косячы,           

                                                             Ваду носячы,

                                                             Есці … (просячы.)

                                                                     Аляксей Якімовіч.

Абазначце суфіксы дзеепрыслоўяў і растлумачце іх правапіс.

Праца са сказам.

Складзіце скорагаворку са слоў.

Будзь, сачыненне, уважлівы, пішучы. (Пішучы сачыненне, будзь уважлівы.)

Абазначце суфікс у дзеепрыслоўі, якое выкарыстана ў скорагаворцы.

Ствараем праблемную сітуацыю.                  

Дзеепрыслоўе закончанага трывання: апусціўшы.

Ці можна выкарыстоўваць такую форму?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.       

Чытаем лінгвістычны матэрыял.

Запомніце! Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў шы (пасля зычных), -ўшы (пасля галосных) [5, с. 115, “Беларуская мова”].

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: апусціўшы.

         [2, стар. 47, 58 – 61, “Беларуская мова”]      

Назавіце слова.

                                                             Пішам без памылак:

                                                             Спячы, спёкшы,

                                                             Злезці, злезшы,

                                                             Зграбці, … (згробшы).

                                                                              Аляксей Якімовіч.

Абазначце суфіксы дзеепрыслоўяў і растлумачце іх правапіс.      

Працуем са спалучэннямі слоў.

Са словам “вывеўшы” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Які су фікс у дзеепрыслоўі вывеўшы? Адказ абгрунтуйце.

Для даведкі: вывеўшы з лесу – вывеўшы ў людзі.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні літар ўшы, шы, потым напішыце беларускае слова “шырыня” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                              Сонца прывітай,

                                                              Выйшаўшы на ганак,

                                                              Дзень свой пачынай.

                                                              Без аглядкі, смела

Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.

Вызначце дзеепрыслоўе і абазначце яго суфікс. На што ён указвае?

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “бясследна знік”.

                                                      Выехаўшы з вёскі,

                                                      Знік сынок, прапаў.

                                                      Носа не паказвае,

                                                        .

Знайдзіце ў вершаваным тэксце слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: кя у удав ўапу [3, стар. 351, “Фразеалагічны слоўнік”].

Скорагаворка.

Прынёсшы дровы, прысеў, задумаўшыся (Аляксей Якімовіч).          

Якая арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з прапушчанымі літарамі. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                              Услон заняў сваё ўжо места,

                                              На ім стаяла дзежка цеста,

                                              І апалонік то і дзела

                                              Па дзежцы бо(у, ў)таў жвава, смела

                                              І кідаў цеста ў скавародкі.

                                              Давала піск яно кароткі,

                                              Льючыся з шумам на патэльні,

                                              І ў жар стаўлялася п(е, я)кельны… [4, стар. 9, “Паэмы Я. Коласа”]. 

Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў “места”, “дзела”, “скавародкі”. (Месца, справа, патэльні.)

Назавіце ў вершаваным тэксце дзеепрыслоўе і абазначце яго суфікс. Ці можна пры дапамозе гэтага суфікса вызначыць трыванне дзеепрыслоўя?

Для даведкі: дзежка, дзяжа – драўляная пасудзіна, у якой рашчыняюць хлеб [1, стар. 103, “Тлумачальны слоўнік”].

Адказы на пытанні.

 Пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання?

Пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца дзеепрыслоўі закончанага трывання?

Тэст.

Назавіце дзеепрыслоўі з суфіксам ўшы:

1) адпачыўшы;

2) прыліпшы;

3) наеўшыся;

4) пафарбаваўшы;

5) пабегшы;

6) зрабіўшы;

7) апрануўшы.

Адказ: 1, 3, 4, 6, 7.

                                                                                                            

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

2. Валочка, Г. М., Язерская С. А. Беларуская мова : Падруч. для 7-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. мовай навучання. 2-е выд. – Мн. : Нар. асвета, 1998. --  206 с.:  іл.

3. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

4. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

5. Валочка Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, май 2022 года, № 5.