Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні - 2

 

Пазнайце імёны па іх значэнні

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Азначае гасцінная, гатовая прымаць гасцей, радая гасцям. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Азначае сонца або залітая святлом прастора. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

3. Азначае адлюстроўваць святло, жыць чужой славай, адбіваць навалу, адштурхоўваць слабейшага. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

Ала.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Аксана.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Алена.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя тры аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя трэцяя літара займае 19-е месца ў алфавіце.

Іншыя формы гэтага імя – Оксана (украінскае), Ксенія (рускае), Ксеня, Аксеня (беларускае). Памяншальныя формы – Аксанка, Ксана, Сана.

 

У назву імя ўваходзіць галосная літара, якая абазначае гук [э].

У назве імя чацвёртая літара займае 15-е месца ў алфавіце.

Іншая форма гэтага імя -- Гэлена (польскае). Памяншальныя формы – Гэля, Гэлька (беларускія), Лена, Ленка, Леся, Лёля.

 

У назве імя галосных літар больш, чым зычных.

У назве імя другая літара займае 13-е месца ў алфавіце.

Іншыя формы гэтага імя – Аляўціна, Аля. Памяншальныя формы – Алюня, Алюся.

             [1, с. 82]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч