Поиск по этому блогу

Фразеалагізмы "без дай прычыны і без духу"

 

Фразеалагізмы без дай прычыны і без духу

 

Выберыце патрэбнае.

1.Фразеалагізм (фразеалагічны зварот) – гэта:

а) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў пераносным значэнні;

б) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў прамым значэнні.

2. Тлумачэнне без прычыны, нечакана, невядома чаму адпавядае наступнаму фразеалагізму:

а) без духу;

б) без дай прычыны.

3. Тлумачэнне як толькі можна, вельмі хутка адпавядае наступнаму фразеалагізму:

а) без духу;

б) без дай прычыны.

4. Выберыце спалучэнні слоў, пабудаваныя правільна:

а) слухаў без дай прычыны;

б) прычапіўся без дай прычыны;

в) стаяў без духу;

г) бег без духу;

д) насварыўся без дай прычыны;

е) ляцеў без духу.

5. Фразеалагічны зварот без духу  блізкі па значэнні наступнаму спалучэнню слоў:

а) без жартаў;

б) без задніх ног;

в) без аглядкі.

На месцах пропуску устаўце той фразеалагізм, які, на вашу думку, больш падыходзіць па сэнсу: а) без аглядкі; б) без духу. 

6. Алесь не зважае на крыкі, прэ … (Аляксей Якімовіч). 7. Янка саскочыў з яблыні і … пабег па ўтравелай сцяжынцы (Аляксей Якімовіч).

Для даведкі: без аглядкі – спяшаючыся, вельмі хутка.

 

Вершы для настрою

 

                                                 Без дай прычыны

                                                 Сварацца, бывае.

                                                 Так даўно у нас вядзецца,

                                                 Хвароба старая.

                                                         Аляксей Якімовіч

 

                                                  Усхапіўся заяц,

                                                  Без духу уцякае.

                                                  Страх калматы

                                                  Яго даганяе.

                                                         Аляксей Якімовіч

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1а. 2б. 3а. 4б, г, д, е. 5в. 6б, 7а.