Поиск по этому блогу

Загадкі “Садавіна і чалавек”

 

Загадкі “Садавіна і чалавек”

 

Адгадайце беларускія народныя загадкі.

Круглы, ды не гарбуз, з хвастом, ды не мыш.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) авілс; б) кылбя.

 

Чырвоны колер, каменнае сэрца.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ашург; б) яншів.

 

Што любіш, таго не купіш, а чаго не любіш – не прадасі.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) інд; б) ьцсаратс і ьцсодалам.

 

Шэсць ног, дзве спіны і адна галава.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ьнок; б) елсэрк у кевалач.

 

Адзін голасна чытае, двое ў кніжку паглядае, двое трэціх слухае, а чацвёрты нюхае.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ікур; б) сон і ышув, ычов, тор.

 

Як над намі – дагары нагамі.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ышув; б) ысалав.

 

На белым полі дзве чырвоныя ягадкі растуць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ысув; б) ынсув.

 

За сцяной касцяной цецярук балбоча.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ыцьлап; б) кызя.

 

Поўны рот белых галубоў.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кызя; б) ыбуз.

 

Два браткі цераз дарогу жывуць, а ніколі не сыйдуцца.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) сон; б) ычов [1, стар. 90, 91, 94, 96, 100, 102].

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Загадкі / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік. – 2-е выд., выпр. і дапрац. – Мн.: Бел. навука, 2004. – 363 с. – (Беларуская народная творчасць).