Поиск по этому блогу

Для цікаўных. Дзеканне.

 

Для цікаўных. Дзеканне.

 

У беларускай мове існуе такі фанетычны закон, як дзеканне – чаргаванне гукаў [д] – [дз′], калі пры змякчэнні д пераходзіць у дз′: парад – на парадзе.

Запамінаем! Гук [дз′] абазначаецца на пісьме дзвюма літарамі: д, з.

 

Словы беларускай мовы, якія маюць гук [дз′].

 

Дзверы.

Дзе.

Дзевяць.

Дзед.

Выйдзі.

Гадзіна.

Дзежка.

Дзейнасць.

Знайдзі.

Дзе-небудзь.

Дзеля (яго).

Дзераза.

Дзервянець.

Дзерці.

Дзесяцітонны.

Дзеўбануць.

Дзяўчына.

Дзеянне.

Дзея.

Дзеючы.

Разводдзе.

Дзеяч.

Дзённік.

Дзёран.

Дзівасіл (батанічнае).

Дзівак.

Дзівосны.

Дзьмуць.

Дзюба.

Дзядзька.

Дзяржава.

Сярод прыведзеных слоў вызначце назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, прыслоўі, лічэбнік, дзеепрыметнік, прыназоўнік. 

Успомніце і назавіце словы з гукам [дз′].

Успомніце і назавіце словы з гукам [дз′], якія, як і словы “дзеяслоў”, “дзеепрыметнік”, з’яўляюцца мовазнаўчымі тэрмінамі.

Падказка.

Мовазнаўчыя тэрміны, напісаныя наадварот: еўолсырпеезд, кінйезд.

Адзначаем! У большасці слоў іншамоўнага паходжання зычны д не змякчаецца: дыктоўка, дэлегат. Але: дзюны, бардзюр.