Музыкальныя інструменты
беларусаў
БАНДУРКА
Нагадвае
лук. Адным канцом кладзецца на ніжнія зубы, а адкрыты рот служыць рэзанатарам.
У час ігры ўказальным пальцам правай рукі краналі струну, а ротам рэгулявалі
гук. Раней часта выкарыстоўвалася ў Палессі.
БАСЭТЛЯ (з націскам на “э”),
БАС, КАНТРАБАС
Па
форме нагадвае віяланчэль большага памеру. У ансамблі выкарыстоўваецца як
акампанемент скрыпцы, гармоніку, цымбалам.
БУБЕН
Майстар-музыка
можа выбіць на бубне да 10 розных гукавых камбінацый. Асабліва часта выкарыстоўваўся
ў час вяселля ці скокаў.

ГАРМОНІК
У
Беларусі распаўсюджаны з канца 19 стагоддзя.

ГУСЛІ
Старажытны
інструмент беларусаў. Мае ад 7 да 30 струн. Пад акампанемент гусляў выконвалі песні, балады.
ДУДА (з націскам на “а”)
Мае
скураны мех (рэзервуар для паветра), у які устаўлены жалейка і труба. Гук –
басовы. Шырока выкарыстоўвалася да канца 19 стагоддзя.
ДУДКА
Робяць
з дрэва ці з кары. У дудцы 4 – 8 адтулін. Граюць пад акампанемент цымбалаў,
скрыпкі, гармоніка.
ЖАЛЕЙКА
Для
пішчыка жалейкі выкарыстоўвалі гусінае пяро, чарот, для раструба – бяросту,
рог, дрэва. На жалейцы любілі іграць пастухі.

КАРЫНА
Рабілі
з цэглы. У карыне было 8 – 10 ігравых дзірачак, у цэнтры знаходзіўся свісток.

ЛІРА
Аснова
ліры – драўляны корпус скрыпічнай ці іншай формы, у яго ніжняй частцы –
драўлянае кола. Яно кранае струны. У клавішным механізме ад 5 да 13 клавіш. Яны
заціскаюць адну струну. Дзве іншыя струны басовыя. Гук гнусавы, жаласны. Часта
выкарыстоўвалі жабракі.

СРЫПКА, СКРЫПІЦА
Была
шырока распаўсюджана. Выкарыстоўвалі ў час вяселля, святаў.

ТРУБА
Майстравалі
з дрэва, бяросты. Даўжыня: 1 – 3
метры. Інструмент пастухоў. Гук трубы можна было пачуць
за некалькі кіламетраў.

ЦЫМБАЛЫ
Народныя
цымбалы даўжэйшыя і вузейшыя, чым класічныя. У іх на адну ноту “працуюць” не 3,
а 5 ці 8 струн. Гэта дазваляе атрымаць моцны гук. Палачкі да цымбалаў
драўляныя. Цымбалы -- добры акампанемент скрыпцы і дудзе.

ЦЫТРА
Цытру
называюць удасканаленымі гуслямі. У ёй замест пальцаў струны заціскаюцца
планкамі, якія даюць акорд. Музыка выкарыстоўваў цытру ў час танцаў і песень.

ШАРХУНЫ (з націскам на “ы”)
Шархуны
– невялікія медныя або бронзавыя шарыкі са шротам унутры. Выкарыстоўваліся як
частка бубна, як упрыгажэнне для жанчын, у час скокаў, вяселля.
