Поиск по этому блогу

Тэст “Скальзота”

 

Тэст “Скальзота”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Самаволец, свярдліць, свінушнік, скальзота, садзень (ссадзень), саржавець, скалатнуць, сакатня, свісцёлка, самасадам.

 

1. Балючае месца на целе, дзе сцёрта або збіта скура.

 

2. Балбатня.

 

3. Неслух.

 

4. Самасеем, само па сабе, без пасеву.

 

5. Зрабіцца ржавым.

 

6. Свінарнік.

 

7. Легкадумная жанчына.

 

8. Свідраваць.

 

9. Моцна страсянуць.

 

10. Коўзкасць.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

1. Ьнездас (ьнездасс). 2. Янтакас. 3. Целовамас. 4. Мадасамас. 5. Ьцеважрас. 6. Кіншунівс. 7. Аклёцсівс. 8. Ьцілдрявс. 9. Ьцунталакс. 10. Атозьлакс.

       [1, с. 62 -- 74]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.