Поиск по этому блогу

Парады. Як паменьшыць кіслотнасць жалудка

 

Парады. Як паменьшыць кіслотнасць жалудка

 

Якую шкоду прыносіць празмерная выпрацоўка салянай кіслаты?

Празмерная выпрацоўка салянай кіслаты парушае механізмы яе нейтралізацыі і прыводзіць да развіцця кіслотазалежных захворванняў органаў стрававання. 

 

Выказванне

 

Благому жывату і пірог шкодзіць (З народнага.)

 

Парада, якая не патрабуе выдаткаў

 

Вядзіце здаровы лад жыцця, не курыце, не злоўжывайце алкаголем, правільна харчуйцеся.

 

Народныя сродкі

 

Ці можна супакоіць боль у жалудку, калі з’есці яблык?

Многім людзям з павышанай кіслотнасцю гэта дапамагае, але няма доказаў таго, што яблыкі паніжаюць ксілотнасць.

А ці можна піць чай з фенхеля?

Трэба піць такі чай. Для гэтага вазьміце чайную лыжку насення фенхеля, растаўчыце іх і заліце шклянкай кіпячонай вады. Дабавіўшы крыху мёду (па смаку), выпівайце па 2 – 3 кубачка ў дзень прыкладна за 20 хвілін да ежы. Фенхель (аптэчны кроп) супакойвае жалудак і паніжае ўзровень кіслотнасці.

Што можна есці пры павышанай кіслотнасці?

Аўсянку, геркулес, лёгкі суп, кісель з ягадаў і фруктаў, нятлустае мяса, рыбу, малочныя і кісламалочныя прадукты.

Помніце! Перш чым пачаць лячэнне, трэба звярнуцца да лекара.

 

Вершаваныя радкі

 

                                              Было мала дактароў.

                                              А народ лячыўся.

                                              Ён з прыродаю тады

                                              Моцна падружыўся.

                                                       Аляксей Якімовіч

 

Заданні для моваведаў

 

1. Да слова “вераломны” падбярыце блізкі па значэнні прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары к.

2. Да слова “скупы” падбярыце блізкі па значэнні прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары с.

3. Да слова “маёмасць” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары н.

4. Да слова “квітанцыя” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары “ц”.

Выкарыстаўшы літары т, і, а, можаце прадоўжыць гэта заданне.

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1: ынравак. 2: ынпавкс. 3: катыбан. 4: кілтэц.