Поиск по этому блогу

Парады. Адвары з цыбулі і палыну як сродак барацьбы са шкоднікамі ў садзе і агародзе

 

Парады. Адвары з цыбулі і палыну як сродак барацьбы са шкоднікамі ў садзе і агародзе

 

Выказванне

 

Як пастараўся, так і пажывіўся. (З народнага.)

 

Парада, якая не патрабуе выдаткаў

 

Развесьце пучкі свежага палыну на дрэвах, калі пачынае лятаць пладажэрка. Яна баіцца паху палыну.

Вядома, што раней у вёсках свежы палын клалі на падлозе, каб адагнаць блох, клапоў, тараканаў, а арлы прыносяць у свае гнёзды палын, каб пазбавіцца ад кляшчоў і блох.

 

Народныя сродкі

 

Якое шалупінне цыбулі для барацьбы са шкоднымі насякомымі трэба выкарыстоўваць?

Сухое.

Яго даводзяць да кіпення?

Кіпяцяць трыццаць хвілін.

Якую колькасць?

200 грамаў сухога шалупіння заліваюць цёплаю вадою і пасля таго, як адвараць, настойваюць 8 – 10 гадзін.

Якія шкоднікі не пераносяць такога адвару?

Вусені, трыпсы, тля, павуцінавы клешч.

А ці дапамагае адвар шалупіння цыбулі змагацца з хваробамі раслін?

Такі адвар утрымлівае фітанцыды. Яны знішчаюць мучністую расу, каранёвую гніль і фітафтарозу.

А ці выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі адвар палыну?

Канешне, выкарыстоўваюць.

Якім чынам?

Вазьміце 3 кілаграмы нарэзанага сырога палыну горкага, заліце халоднай вадой і, настаяўшы суткі, кіпяціце на працягу 30 хвілін.

На якіх шкоднікаў ён дзейнічае?

На вусеняў, пладажэрку, тлю і капусную муху.

Помніце! Растворы для барацьбы са шкоднымі насякомымі трэба выкарыстоўваць у сухое, бязветранае надвор’е.

 

Вершаваныя радкі

 

                                              Шалупінне цыбулі

                                              Нам вельмі спрыяе:

                                              Госцейкаў нядобрых

                                              У сад не пускае.

                                                       Аляксей Якімовіч

 

Заданні для моваведаў

 

1. Да слова “прыкра” падбярыце блізкае па значэнні прыслоўе, якое пачынаецца з зычнай літары н.

2. Да слова “прызванне” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары с.

3. Да слова “прынука” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары п.

4. Да слова “прыпар” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з галоснай літары д.

Выкарыстаўшы іншыя літары, можаце прадоўжыць гэта заданне.

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1: анмеырпен. 2: ьцсаньліхс. 3: сумырп. 4: атахуд.