Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Атава

 

І жартам, і ўсур’ёз. Атава

 

Як вы лічыце?

 

Атава – гэта …

 

1) рытмічная музыка;

 

2) маладая, танклявая дзяўчына;

 

3) прыгожая краіна;

 

4) незвычайная падзея;

 

5) першы снег;

 

6) пачатак восені;

 

7) маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год;

 

8) смачная яда.

 

9) нечаканае здарэнне;

 

10) першая ягада.

             [1, с. 45]           

 

Падказка.

                                 

Дадзена ключавое слова з указаных тлумачэнняў, напісанае наадварот: аварт.

                                                                                                       

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова атава?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова атава?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік атава ў давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова атава?

Скорагаворка.

Сава і слава скасілі атаву.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч