Аляксей Якімовіч
Пра
сябе
Я бываю ўпарты,
Я бываю злосны,
Я бываю, кажуць,
Проста невыносны.
Еду, еду, еду…
На калдобінах трасе.
Куды конь гарачы
Мяне занясе?
Не нясі далёка:
Тут мая Радзіма.
Тут, мой конь гарачы,
Уся мая радзіна.
Хтосьці ўжо пакінуў
Родныя палеткі.
На Дзяды прыношу
Ім жывыя кветкі.
Гутару я з імі,
Думкамі дзялюся.
Іншы раз здаецца:
Да пляча тулюся.
Тут стаіць калодзеж
З гаючаю вадзіцай.
Шкадаваў у спёку,
Запрашаў напіцца.
Градкі паліваў ён
Мамінай рукою.
Вось каб мне прайсціся
Цяпер разам з ёю!
Праз лужок зялёны
Рэчка бяжыць, уецца.
Сонца выглянула з лесу,
Убачыўшы, смяецца.
У кустах лазовых
Дрозд свішча, спявае.
-- А Радзіма, -- кажу маме, --
Заўжды маладая.
Няроўная дарога.
Конь бяжыць імкліва.
Вочы затуляе
Яму густая грыва.
Я бываю добры,
Ласкавы, адданы.
Краем беларускім
Я зачараваны.
2024 год
Аляксей Якімовіч
Пастарэлі
Пастарэлі, пастарэлі…
Сябра ледзь пазналі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Вось такімі сталі.
У ціхай вёсачцы раслі,
Хвалі нас люлялі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Іншымі мы сталі.
-- Мама мыла раму, --
За партаю чыталі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Сівымі мы сталі.
Лета клікала ў лясок.
Раненька ўставалі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Не такімі сталі.
Не глядзелі мы ў акно.
Сцежачкі тапталі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Дзядулямі сталі.
Унукі, унучкі падрастаюць,
Новы свет ствараюць.
Нашы хмаркі – нашы леты –
Ціха праплываюць.
Пастарэлі, пастарэлі…
Сябра ледзь пазналі.
Пастарэлі, пастарэлі…
Вось такімі сталі.
2024 год
Аляксей Якімовіч
Не
судзіце…
Не судзіце, каб і вас не судзілі.
Так нас вучыць Бог.
Я
таксама, скажу шчыра,
Без граху пражыць не змог.
Крочыў шпарка па дарозе,
Грэх свой ззаду пакідаў.
Вельмі часта, як у цемры,
Я
яго не заўважаў.
Парушынкі, што у воку,
Адбіраюць наш спакой,
Джаляць рукі, джаляць ногі,
Як
асіны злосны рой.
Да
зямлі грэх прыгінае,
Ногі блытае твае.
Як
мне хочацца, бывае,
У
гразь утаптаць грахі свае!
Сядзяць у воку парушынкай,
Затуляюць белы свет.
Час ідзе, бягуць хвілінкі.
Быў юнак, а сёння – дзед.
На
дарозе пыльнай, стромай
Безразмерны стаіць мех.
З
вачэй выняўшы, кідаюць
Туды людзі чорны грэх.
2024 год