Поиск по этому блогу

Тэст “Разбароннік”

 

Тэст “Разбароннік”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Разбрухацець, разбрузнуць, разбароннік, разбрынкацца, разблындацца, разбіваннік, разбрыкацца, разблішчэцца, разбіндзюгацца, разбрусянець.

 

1. Той, хто разнімае забіяк.

 

2. Той, хто растрасае (гной, сена, салому і інш.).

 

3. Пачаць швэндацца, цягацца, лодарнічаць.

 

4. Пачаць часта бліскаць.

 

5. Пачаць бязмэтна бадзяцца.

 

6. Моцна апухнуць, распаўнець.

 

7. Моцна распухнуць і пацямнець.

 

8. Распаўнець, раз’есціся.

 

9. Пачаць бегаць, гулліва насіцца.

 

10. Заладзіць надоўга няўмелую ігру на струнным інструменце.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

1. Кіннорабзар. 2. Кіннавібзар (кіньлавібзар). 3. Аццагюзднібзар (аццыжюзднібзар). 4. Аццэчшілбзар. 5. Аццаднылбзар. 6. Ьцунзурбзар. 7. Ьценясурбзар. 8. Ьцецахурбзар. 9. Аццакырбзар. 10. Аццакнырбзар.

       [1, с. 5 -- 7]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.