Поиск по этому блогу

Адкіньце непатрэбнае. Сяброўства і…

 

Адкіньце непатрэбнае.

Сяброўства і…

 

Ёсць розныя рысы чалавечага характару. Людзі па-рознаму адносяцца да іх, некаторыя нават не заўважаюць, лічаць нормай свайго жыцця. А ці так гэта? Давайце падумаем, паразважаем, выконваючы некаторыя заданні.

Прачытайце, якія могуць быць рысы нашага характару.

1. Сяброўства.

2. Адвага.

3. Бестурботнасць.

4. Безгаспадарчасць.

5. Спагадлівасць.

6. Удзячнасць.

7. Свавольства.

 

Прачытайце народныя прыказкі і прымаўкі. Якой рысе характару, з прыведзеных вышэй, адпавядае кожная з іх? Як вы лічыце?

А). Абы дзень да вечара.

Б). І сабака за дабро ўмее адгадзіць.

В). І службу служы, і сябру дапамажы.

Г). Адважны не баіцца няўдачы.

Д). Усяго накупілі – і ў кучу звалілі.

Е). Сваволя да дабра не даводзіць.

Ё). Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць [1, стар. 89, 95, 126, 276, 285, 287]. 

Адкіньце тыя рысы характару, тыя заганы (кепскае), якія, на вашу думку, перашкаджаюць вам жыць. Пазбаўцеся ад іх.

 

Пазбаўляйся ад заган,

                                                    Не насі ў душы сваёй.

                                                    Няхай вас яны пакінуць,

                                                    У акіян плывуць з вадой.

                                                                    Аляксей Якімовіч.

 

Скорагаворка

 

Сваволя да дабра не даводзіць  (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

Падбярыце блізкія па значэнні словы да назоўніка сваволя, да дзеяслова адгадзіць.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 3А,  6Б, 1В, 2Г, 4Д, 5Ё, 7Е.

Автснямхулсапен;  гўод ьцунряв, ьцыжулсда.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.