Поиск по этому блогу

Спорт -- 4. Правяраем веды, інтуіцыю

 

Спорт -- 4. Правяраем веды, інтуіцыю

 

Выберыце патрэбнае (ва ўсіх заданнях).

1. Назавіце віды спорту з мячом:

а) баскетбол з двума кольцамі;

б) баскетбол з адным кальцом;

в) хатні баскетбол;

г) гольф.

 

2. Даўжыня баскетбольнай пляцоўкі:

а) 27 метраў;

б) 28 метраў;

в) 26 метраў.

 

3. Шырыня баскетбольнай пляцоўкі:

а) 15 метраў;

б) 14 метраў;

в) 16 метраў.

 

4. Вышыня кальца (ад пляцоўкі):

а) 2, 9 метра;

б) 3, 2 метра;

в) 3, 05 метра. 

 

5. Плошча поля для гольфа:

а) 50 – 80 гектараў;

б) 40 -- 50 гектараў;

в) 80 – 90 гектараў.

 

6. Колькасць лунак на полі для гольфа:

а) 16;

б) 18;

в) 17.

 

7. Памер лунак на полі для гольфа:

а) каля 13 сантыметраў;

б) каля 9, 5 сантыметраў;

в) каля 10, 8 сантыметраў.

 

8. Адлегласць паміж лункамі на полі для гольфа:

а) ад 180 да 200 метраў;

б) ад 500 да 550 метраў;

в) ад 200 да 600 метраў;

 

9. Назавіце часціны мовы, выкарыстаныя ў заданнях.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 а, б, г. 2 б. 3 а. 4 в. 5 а. 6 б. 7 в. 8 в. 9: назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.

 

Залатое слова майго роду: боўдзіла – той, хто не адрозніваецца вялікім розумам.

Сінанімічнае слова: дурань.