Вытрымкі з Евангелія ад Матфея
18. Нараджэнне Іісуса Хрыста было так: па заручынах Маці
Яго Марыі з Іосіфам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад
Духа Святога.
19. А Іосіф, муж Яе, будучы праведны і не жадаючы
зняславіць Яе, хацеў употай адпуцсціць Яе.
20. Калі ж надумаў ён гэта, -- вось, Ангел Гасподні ў сне
явіўся яму і сказаў: “Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыняць Марыю, жонку тваю;
бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога;
21. і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус; бо Ён
збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх.
22. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам
праз прарока, які кажа:
23. “Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына, і
дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог”.
24. Устаўшы ад сну, Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел
Гасподні, і прыняў жонку сваю,
25. і не знаў яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага,
і ён даў Яму імя: Іісус [1, стар. 7].
Выкарыстаная
літаратура
1. Евангелие
Господа нашего Иисуса Христа на четырёх языках эллинском, славянском, российском
и белорусском с параллельными местами
Минск
Белорусский
Экзархат
1991
Адказны рэдактар выдання – протаіерэй Сергій Гардун.
Аляксей Якімовіч
Падарыў мне Бог клубок…
Падарыў
мне Бог клубок.
Быў даволі важкі.
Я падумаў, паглядзеўшы:
-- Як пражыць няцяжка?
Каб не снілася благое,
Каб спрыяла і пілося,
Каб сябры не абміналі
І ў кішэні каб вялося.
Па калдобах крочыў,
Як у ступе, гразь таптаў.
Мой Анёл,
прысланы Богам,
Часта слёзы выціраў.
Ласкавыя промні
Я лавіў рукою.
А яны ўцякалі.
Былі не са мною.
Прамень не сініца.
Сеткай не накрыеш.
Як лісточак адарваны
Да дрэва не прышыеш.
Адарваўся і лячу,
Град ільдзінкамі сячэ.
А душа ўсё роўна просіць:
-- Дай пажыць
яшчэ.
Дай надыхацца паветрам
З блізкімі, сваімі.
Прыйдзе свята, за сталом
Заспяваю з імі:
-- Над ракой гнецца вярба,
Каб вады напіцца.
Сонца ўпала з вышыні,
У вадзе іскрыцца.
Падарыў мне Бог клубок.
Быў даволі
важкі.
Шмат я нітак адарваў.
Ён цяпер няцяжкі.
Беражыце свой клубок
І шануйце Бога.
Пажадаю вам, сябры,
Добрых летаў многа.
2024
год