Поиск по этому блогу

Тэст “Разорва”

 

Тэст “Разорва”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

                                                                                              

Размацюкацца, разгукацца, разлыпацца, развалтузіцца,  раздрэнчыць, разявала, разлезлік, разорва, разлягацца, разваротлівасць.

 

1. Распачаць важданіну, баруканне.

 

2. Энергічнасць, дзейснасць.

 

3. Пачаць трывожна рохкаць (пра свіней).

 

4. Расхваляваць, вывесці з сябе.

 

5. Нязграбны, брыдкі чалавек.

 

6. Пачаць моргаць з непразуменнем.

 

7. Аддавацца рэхам.

 

8. Пачаць вельмі часта лаяцца матам.

 

9. Непасільная праца.

 

10. Крыкун; рот, зяпа.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

1. Аццізутлавзар. 2. Ьцсавілторавзар. 3. Аццакугзар. 4. Ьцычнэрдзар. 5. Кілзелзар. 6. Аццапылзар. 7. Аццагялзар. 8. Аццакюцамзар. 9. Аврозар. 10. Алавязар.

       [1, с. 10 -- 27]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.