Гульня “Ад старту да фінішу разам з адназначнымі і
мнагазначнымі словамі”
• Каб паспяхова дабрацца да
фінішу, выканайце заданні да тэмы “Адназначныя і мнагазначныя словы”.
• Вось што мнагазначныя словы
паведамляюць пра сябе:
Маем некалькі значэнняў.
Мы для многіх як загадка.
Кнігі мудрыя чытайце:
У іх напісана адгадка.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем.
Адназначныя словы маюць адно
значэнне, а мнагазначныя – некалькі значэнняў.
• Сказы, прапанаваныя для
гульні (устаўце прапушчанае слова).
Праца са сказамі.
Устаўце адназначнае слова, якое
з’яўляецца назоўнікам.
1. Вучань паклаў ручку і аловак у … (Аляксей Якімовіч). Мама купіла
першакласніку Міхасю прыгожы … (Аляксей
Якімовіч).
Устаўце мнагазначнае слова,
якое з’яўляецца назоўнікам.
2. Кандыдаты ў дэпутаты змагаліся за … выбаршчыкаў (Аляксей Якімовіч). Да нас данесліся
чужыя … (Аляксей Якімовіч).
Праца са словам.
Складзіце мнагазначнае слова з
першых літар наступных слоў: збіраць, ягня, мужнасць, лесвіца, ядловец.
• Раскрыйце лексічныя значэнні слова “зямля”.
• Чаму ў слове “зямля” пасля літары з
пішам я?
Праца са словазлучэннем.
Прачытайце.
Старажытны горад. Горад
прачнуўся.
• Ці правільна пабудаваны словазлучэнні? Абгрунтуйце свой адказ.
• Назавіце зычныя гукі ў слове “горад”.
Адказы да задання “Праца са
сказамі” (словы напісаны наадварот): ланеп, ысалаг.
Адказы да задання “Праца са
словам” (першыя чатыры словы напісаны наадварот).
Ялмяз.
Атеналп; ашус, абелг.
У першым складзе перад
націскам.
Адказ да задання “Праца са
словазлучэннем” (слова напісана наадварот).
Аньліварп.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч