Поиск по этому блогу

Гульня "З прыметнікам"

 

Марфалагічная гульня “Прыметнік з пазычаных складоў”

 

З пазычаных складоў.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце якасны прыметнік.

Цішыня, выбег, каса.

Помніце! Якасныя прыметнікі абазначаюць якасць прадмета, якая можа выяўляцца ў большай ці меншай ступені: разумны – разумнейшы.

Якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання: смелы – смялейшы, самы смелы.

Якасныя прыметнікі спалучаюцца са словамі вельмі, дужа, надта (надта смелы), маюць формы ацэнкі (вялізны, барадаты, кульгавы, глухі, буланы).

 

З пазычаных складоў.

2. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце адносны прыметнік.

Выдраў, барозны, лясок.

Помніце! Адносныя прыметнікі абазначаюць такую прымету прадмета, якая паказвае на адносіны да другога прадмета, напрыклад, да матэрыялу, з якога зроблены прадмет (цагляны дом), да месца яго знаходжання (гарадскі сквер), часу існавання (зімовы вечар), да нейкага дзеяння (вучэбны падручнік).

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму.

Адносныя прыметнікі не маюць формаў ацэнкі і ступеняў параўнання.

 

З пазычаных складоў.

3. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыналежны прыметнік.

Бралі, адтаў.

Помніце! Прыналежныя прыметнікі найчасцей абазначаюць прыналежнасць прадмета канкрэтнаму чалавеку (маміна хустка, Купалавы вершы) або родавую прыналежнасць (зайцаў след).

 

З пазычаных складоў.

4. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце поўную форму прыметніка.

Марозны, народ.

Помніце! Прыметнікі маюць пачатковую форму: якасныя – поўную і кароткую (гатова, повен, павінен), адносныя толькі поўную (бярозавы), прыналежныя толькі кароткую (суседава, Насціна).

 

З пазычаных складоў.

5. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Сама, лагер, шырокі, дзейнік.

Помніце! Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў можа быць простая і складаная.

Простая ўтвараецца пры дапамозе суфікса –ейш- (-эйш-) (дабрэйшы), у некаторых прыметніках – пры дапамозе іншых асноў (кепскігоршы), а складаная – шляхам спалучэння прыметнікаў са словамі больш, менш (больш добры).

Прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання ўжываюцца з назоўнікамі або займеннікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: разумнейшы за яго. У рускай мове: умнее его.

 

З пазычаных складоў.

6. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме найвышэйшай ступені параўнання.

Вынайшаў, большасць, вышыня.

Помніце! Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца ад простай формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най- (наймаладзейшы), а складаная – далучэннем слоў самы (самая, самае, самыя) да пачатковай формы якаснага прыметніка (самы багаты) і слоў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў (найбольш прыемны).

 

Для кантролю (прыметнікі тут запісаны не ў тым парадку, які дадзены вышэй). Выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе.

 

драўляныродныцікавыбратаўнайбольшысаладзейшы

 

Тут патрэбныя прыметнікі напісаны наадварот

 

1. Ывакіц. 2. ынялўард. 3. Ўатарб. 4.  ындор. 5. ышйездалас. 6. ышьлобйан.

                                                                           Склаў Аляксей Якімовіч