Цікавае ў жыцці. Ці можа рыба
лятаць?
Як
вы лічыце: ці можа рыба ўзняцца ўгару і паляцець?
Ці
ўсе рыбы маюць падобныя здольнасці?
Вось што заўважылі маракі, якія плаваюць у Міжземным
моры, а таксама ў трапічных частках Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
З вады, здараецца, нечакана паднімаюцца чароды рыб. Яны пралятаюць
над вадою і неўзабаве зноў апускаюцца ў хвалістую стыхію. Бывае, што вецер
закідвае іх на палубу карабля.
Думаю, што такое дзіва можа толькі парадаваць маракоў.
Што дапамагае падобным рыбам ляцець?
Вялікая даўжыня грудных і хваставых плаўнікоў. Распраўленыя
плаўнікі нагадваюць немалыя па плошчы крылы. На іх, як і на птушыныя крылы,
дзейнічаюць аэрадынамічныя сілы, якія ўзнікаюць у паветры. Для гэтага рыбе
трэба набраць разгон у вадзе і адштурхнуцца хвастом.
Як доўга можа праляцець над вадою лятучая рыба?
Секунд дзесяць – пятнаццаць.
Думаю, што гэта няблага.
Заданні для дапытлівых.
1. Колькі літар у слове “лятучая”? Назавіце іх.
2. А колькі гукаў? Назавіце іх.
3. Назавіце беларускія словы, якія пачынаюцца з літар,
што ўваходзяць у склад слова “лятучая”. Для гэтага з дапамогай слоўніка ці без
яго перакладзіце рускія словы на нашу, беларускую мову. Вось яны: июль, ягнёнок, быстро, учреждение, ждать, охранник, объединять.
4. Да якой часціны мовы адносіцца слова “лятучая”: да прыметніка
ці да дзеепрыметніка?
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы
напісаны наадварот).
1. Мес: л, я, т, у, ч, а, я.
2. Месов: л′, а, т, у, ч, а, й′, а.
3. Ьнепіл, янгя, акпорат, авонатсу, ьцакач, кінўоха, ьцандя.
4. Акінтемырпеезд.
Ляціць рыба над вадою
Разам з дужым ветрам,
Распраміўшы як мага
Плаўнікі ў паветры.
Аляксей Якімовіч.
Якіх часцін мовы найбольш у гэтым вершаваным тэксце:
прыназоўнікаў ці дзеясловаў?
Адказ (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова
напісана наадварот): ўакінўозанырп.