Поиск по этому блогу

Тэст “Спанець”

 

Тэст “Спанець”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Спартачыць, стаўбун, спраўнець, стальніца, спанець, ссалавець, спяліць, стлець, стальвага, спаўзаць.

 

1. Прывыкнуць жыць у вялікім дастатку, па-панску.

 

2. Сапсаваць.

 

3. Сыходзіць, змяншацца (пра паўнату).

 

4. Папраўляцца.

 

5. Даспяляць, даводзіць да спеласці.

 

6. Зрабіцца ачмурэлым, ап’янелым, сонным.

 

7. Ворчык у параконным плузе, баране.

 

8. Верхняя частка стала.

 

9. Высокая вузкая бочачка, наогул высокая вузкая ёмістасць; высокае сцябло ў пераспелай расліны.

 

10. Згнісці, спарахнець.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

 

1. Ьценапс. 2. Ьцычатрапс. 3. Ьцазўапс. 4. Ьценўарпс. 5. Ьціляпс. 6. Ьцеваласс. 7. Агавьлатс. 8. Аціньлатс. 9. Нубўатс. 10. Ьцелтс.

       [1, с. 86 -- 97]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.