Поиск по этому блогу

Гульня "Заданні на літару "Г"

 

Лексічныя заданні на літару “Г” “Правер сябе”

 

Падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

 

Тлумачыцца значэнне слоў, якія трэба падабраць

 

1. У веруючых: пасціць, пэўны час не есці скаромнага.

2. Гутарка, размова.

3. Лячыць, залечваць.

4. Невялікі, часцей лісцевы лес.

5. Хістацца з боку ў бок або вагацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

6. Крайняя беднасць.

7. Лёгкая, звычайна крытая прыбудоўка з прыступкамі перад уваходнымі дзвярамі.

8. Які карыстаецца павагай, заслугоўвае яе.

9. Гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў.

10. Месца, дзе ў старажытнасці стаяў горад.

11. Спецыяліст, які вырабляе скуры.

12. Гліняная пасудзіна для малака.

13. Перакладваць, пераварочваць адзін за адным лісты кнігі, сшытка і інш.

14. Свавольнік, дураслівец, непаседа.

15. У мясцовых гаворках: націна агародніны (буракоў, агуркоў, бульбы).  

16. Прадмет, збудаванне вялізных памераў.  

17. Нізкі гліняны гаршчок з вузкім горлам.

18. Досыць, даволі, хопіць.  

19. Вузкая паласа ўскапанай зямлі ў агародзе або кветніку.

20. Грузны, вялікі па памерах.

21. Калыхаць, гайдаць, люляць.

 

Словы, якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў

 

Града, гмах, гавець, гай, ганак, гушкаць, гандаль, гарлач, гляк, грувасткі, гарэза, годзе, гаворка, галеча, гічаны, гарбар, ганаровы, гаіць, гарадзішча, гай, гартаць.

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).

 

19. Града. 16. Гмах. 12. Гарлач. 8. Ганаровы. 4. Гай. 1. Гавець. 20. Грувасткі. 15. Гічаны. 18. Годзе. 10. Гарадзішча. 6. Галеча. 2. Гаворка. 7. Ганак. 11. Гарбар. 21. Гушкаць. 17. Гляк. 14. Гарэза. 9. Гандаль. 13. Гартаць. 5. Гайдацца. 3. Гаіць.

 

        [1, стар. 79 -- 94, “Тлумачальны слоўнік”]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.                                                                               

                                                                                               Склаў Аляксей Якімовіч