Поиск по этому блогу

Тэст (спосабы ўтварэння дзеясловаў)


Тэст (спосабы ўтварэння дзеясловаў)
                                                                                                             
Казка

Рана-раненька сабака Жучок прыбег да ката Паласаціка.
-- Зноў ваш Дамавічок з-пад печы вылез, заданне табе даў? -- запытаўся Паласацік.
-- Але! Ды яшчэ якое цяжкае! Зірні! – Жучок дастаў з кішэні і паклаў на стол згорнуты аркуш паперы.
Паласацік разгарнуў яго і ўбачыў вось такі сказ.
Слова “тры” – гэта лічэбнік ці дзеяслоў?
-- Прыдумаў дык прыдумаў! -- цяжка ўздыхнуў Жучок і адсунуў аркуш далей, на самы край стала.
-- Не ведаеш, якой часцінай мовы з’яўляецца слова “тры”?  -- звярнуўся да Жучка Паласацік.
Не ведаю! -- прамовіў Жучок са слязамі на вачах.
-- Калі слова “тры” абазначае колькасць літар… -- стаў тлумачыць Паласацік.
 -- То будзе лічэбнікам, -- здагадаўся Жучок.
-- А калі яно абазначае дзеянне прадмета…
-- То належыць да дзеяслова, -- зноў здагадаўся Жучок.
А
Назавіце дзеяслоў.
1. Лёгкі.
2. Палёгка.
3. Аблегчыць.
4. Лёгка.
Б
Назавіце прыставачны спосаб утварэння дзеясловаў.
1. Падмесці.
2. Званіць.
3. Аднесці.
4. Пабліскваць.
5. Прысесці.
Адказы.
А-3.
Б-1, 3, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Спосабы ўтварэння дзеясловаў”, вам трэба навучыцца даваць адказ на змешчанае ніжэй пытанне.
Якімі спосабамі ўтвараюцца дзеясловы?