Поиск по этому блогу

Гульня "І жартам, і ўсур’ёз. Альтанка"

 

І жартам, і ўсур’ёз. Альтанка

 

Як вы лічыце?

 

Альтанка – гэта …

 

1) зброя танка;

 

2) сховішча, укрыццё для танка;

 

3) галасістая птушка;

 

4) жанчына лёгкіх паводзінаў;

 

5) лёгкі летні будынак у садзе для адпачынку;

 

6) доўгая вуліца;

 

7) спявачка з нізкім голасам;

 

8) музычны інструмент;

 

9) прыбор для вымярэння;

 

10) бягуння на доўгія дыстанцыі.

             [1, с. 28]           

 

Падказка.

                                 

Дадзена ключавое слова з указаных тлумачэнняў, напісанае наадварот: каныдуб.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова альтанка?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова альтанка?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік альтанка ў давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова альтанка? 

Скорагаворка.

Артыст у альтанцы іграў на альце.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч