Цікавае ў жыцці. Ці можна ў
хатніх умовах зрабіць паперу?
Як вы лічыце: ці можна дома без асаблівых прыстасаванняў
зрабіць паперу з дрэва?
Ці
быў падобны выпадак?
Быў
і, напэўна, не адзін.
Хто
ж гэты першы майстар-вынаходнік?
Нямецкі
вучоны Якуб Шафер, які жыў у васемнаццатым стагоддзі?
Што
дапамагло ў гэтым Якубу Шаферу?
Яго назіральнасць. Ён заўважыў, як восы будуюць сабе
хатку, сцены якой вельмі нагадваюць звычайную прамакатку.
Як восы будавалі і будуюць свае хаткі?
Адгрызаюць кавалачкі драўніны ад гнілых галінак або
мяккія валокны аголеных ад кары дрэў. Затым іх перажоўваюць і выкарыстоўваюць
як будаўнічы матэрыял для жылля.
Што зрабіў Якуб Шафер, падзівіўшыся на восаў?
Спачатку паперу ён зрабіў з асіных хатак, а затым сабраў
валокны драўніны і апілкі і стоўк іх у ступе. Прасеяўшы праз рэшата, развёў
вадою. Атьрыманую масу прыціснуў прэсам, высушыў і такім чынам зноў атрымаў
паперу.
Ці выраблялася папера да гэтага?
Выраблялася з ануч.
Заданні для дапытлівых.
1. Колькі літар у слове “папера”? Назавіце іх.
2. А колькі гукаў? Назавіце іх.
3. Назавіце беларускія словы, якія пачынаюцца з літар,
што ўваходзяць у склад слова “папера”. Для гэтага з дапамогай слоўніка ці без
яго перакладзіце рускія словы на нашу, беларускую мову. Вось яны: наречие, осуществить, перебросить, стон
(жалобный), строка, отдых.
4. Да якой часціны мовы адносіцца слова “асіных”: да
прыметніка ці да дзеепрыметніка?
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы
напісаны наадварот).
1. Ьцсэш: п, а, п, е, р, а.
2. Ьцсэш: п, а, п, э, р, а.
3. Еўолсырп, ьцівяццыжа, ьцунікареп, кне, кодар, канычапда.
4. Акінтемырп.
Вучні сядзяць у класе,
Пішуць на паперы:
“Будуючы хату,
Падумай пра дзверы”.
Аляксей Якімовіч.
Якіх часцін мовы найбольш у гэтым вершаваным тэксце:
назоўнікаў ці дзеяпрыслоўяў?
Адказ (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова
напісана наадварот): ўакінўозан.