Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (асаблівасці кіравання ў словазлучэнні)


Кансультацыя па беларускай мове (асаблівасці кіравання ў словазлучэнні)

  Перакладзіце на беларускую мову. Вызначце від падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні.
Благодарить одноклассников, извините меня, простить друга. (Дзякаваць аднакласнікам, прабачце мне, дараваць сябру.)
Идти по дрова, отправить за одеждой, пойти за земляникой. (Ісці па дровы, адправіць па адзенне, пайсці ў суніцы.)
Встречаться по субботам, стучать по дереву. (Сустракацца па суботах, стукаць па дрэве.)
Шутить над братом, подтрунивать над знакомым. (Жартаваць з брата, насміхацца са знаёмага.)
Для даведкі. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме Д. скл., у рускай мове – у форме В. скл.)
Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць у словазлучэнні з мэтавым значэннем спалучаюцца з назоўнікамі ці займенікамі ў форме В. скл. з прыназоўнікам па, у рускай мове – у Д. скл. з прыназоўнікам за.
Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы “ягады”, “грыбы”, то яны ўжываюцца ў форме В. скл. з прыназоўнікам у.
Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме М. скл. з прыназоўнікам па, у рускай мове – у форме Т. скл..
Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў Р. скл. з прыназоўнікам з (са), у рускай мове – у форме Т. скл. з прыназоўнікам над.