Спорт
-- 3. Правяраем веды, інтуіцыю
• Выберыце
патрэбнае (ва ўсіх заданнях).
1. Назавіце віды
спорту з мячом:
а) баскетбол з двума кольцамі;
б) баскетбол з адным кальцом;
в) баскетбол з падскокамі;
г) гольф.
2. Склад
баскетбольнай каманды (колькасць гульцоў у камандзе):
а) пяць;
б) сем;
в) шэсць.
3. Вага баскетбольнага мяча (для
мужчын):
а) 567 – 650 грамаў;
б) 500 грамаў;
в) 670 – 700 грамаў.
4. Вага баскетбольнага мяча (для
жанчын):
а) 480 – 500 грамаў;
б) 600 грамаў;
в) 510 – 567 грамаў.
5. Даўжыня
баскетбольнага мяча (у дыяметры для мужчын):
а) 70 сантыметраў;
б) 75 – 78 сантыметраў;
в) 80 -- 85 сантыметраў.
6. Даўжыня
баскетбольнага мяча (у дыяметры для жанчын):
а) 72, 4 – 73, 7 сантыметраў;
б) 70, 2 – 70, 6 сантыметраў;
в) 75 сантыметраў.
7. Баскетбол з адным
кальцом (колькасць гульцоў у камандзе):
а) чатыры;
б) пяць;
в) тры.
8. Вага мяча для
гольфа:
а) 45 грамаў;
б) 50 грамаў;
в) 40 грамаў.
9. Даўжыня мяча
для гольфа (у дыяметры):
а) 5 сантыметраў;
б) 4 сантыметры;
в) 4, 27 сантыметра.
10. Назавіце
часціны мовы, выкарыстаныя ў заданнях: назоўнікі,
прыметнікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 а, б, г. 2 а. 3 а. 4 в. 5 б.
6 а. 7 в. 8 а. 9 в.
Залатое слова
майго роду: бляшанка -- зробленае з бляхі (рускае: жести) для кансерваў (бляшанка кансерваў).
Сінанімічнае слова: пасудзінка.
Аднакаранёвыя
словы: бляхар (майстар, які працуе з бляхай), бляхарня (памяшканне), бляшка
(кавалачак бляхі), бляхарны, бляшаначны.