Поиск по этому блогу

Загадкі “Палявыя і агародныя культуры”

 

Загадкі “Палявыя і агародныя культуры”

 

Адгадайце беларускія народныя загадкі.

Увосень рассыпаецца, улетку збіраецца, само поўнае бывае, людзей корміць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) нёл; б) атыж.

 

Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) акчэрг; б) ацінашп.

 

Стаяць на полі сястрычкі, залатыя вочкі, белыя раснічкі.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) іншів; б) ысалак.

 

За лесам сіні агонь гарыць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) атыж; б) ецівц нёл.

 

Вырас куст, у кусце домікі, а ў доміках дзеткі.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) дарганів; б) хораг.

 

Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку, хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ашург; б) ялубыц.

 

Лата на лаце, ніткі не знаці.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) готс; б) атсупак.

 

Чырвоны цвік у зямлю забіты.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) зубраг; б) каруб.

 

На градцы – доўгі і зялёны, а ў бочцы – жоўты і салёны.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) авкром; б) коруга.

 

У цямніцы сядзіць царыца, косы на дварэ.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) азоряб; б) авкром [1, стар. 69, 70, 71, 72, 77, 79, 81, 82, 86].

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Загадкі / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік. – 2-е выд., выпр. і дапрац. – Мн.: Бел. навука, 2004. – 363 с. – (Беларуская народная творчасць).