Поиск по этому блогу

Выказванні “Звычаі, прывычкі”

 

                                           Выказванні “Звычаі, прывычкі”    

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Прывычкі, устойлівая, вельмі, сіла (Плутарх).

 

2. Погляду, па; і, бакалу, убачыш, шкатулцы, прывычкі; у, люстэрку, як (Вяргілій).

 

3. Сіла, прывычак, вялікая, першых (Вяргілій).

 

4. Багацця, даходаў, не, размеры, велічынёю, вызначаюцца; прывычкамі, жыцця, а, і, ладам  (Цыцэрон).

 

5.  Жаданню, па, дома; домам, звычаю, па-за, па (Цыцэрон).

 

6. Норавы, парушайце, не, грамадскія  (Цыцэрон).

 

7. Дазволена, не, жанчынам, што; дазволена, ж, мужчынам, тое, і, не (Гарацый).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Плутарх (каля 46 – каля 127) – старажытнагрэчаскі гісторык і філосаф-мараліст.

Вяргілій (70 – 19 да н. э.) – рымскі паэт.

Гарацый (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Сіла прывычкі вельмі ўстойлівая (Плутарх).

2. Па погляду, шкатулцы і бакалу ўбачыш прывычкі, як у люстэрку (Вяргілій).

3. Вялікая сіла першых прывычак (Вяргілій).

4. Размеры багацця вызначаюцца не велічынёю даходаў, а прывычкамі і ладам жыцця (Цыцэрон).

5. Дома – па жаданню, па-за домам – па звычаю (Цыцэрон).

6. Не парушайце грамадскія норавы (Цыцэрон).

7. Што не дазволена жанчынам, тое ж не дазволена і мужчынам (Гарацый).