Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (часціца)


Кансультацыя па беларускай мове (часціца)

Запомніце! Ці так я расказаў? Ці паедзем мы на экскурсію? Пытальныя сказы агульнага зместу ў беларускай мове ўтвараюцца з дапамогай пытальнай часціцы "ці", якая ставіцца ў пачатку простага сказа: Ці любіце вы спяваць? Ці маеце вы сілу волі? Ці хочаце быць дарослым? (Параўн. рус.: Хотите ли быть взрослым?)

Формаўтваральныя часціцы: бы(б), няхай, хай, давай, давайце.
Напрыклад: прыйшоў бы, няхай прыйдзе, давай намалюем.

Мадальныя часціцы.
1. Служаць для ўказання: вось, вунь, гэта.
Напрыклад: вунь хата, гэта яблыня, вунь рэчка.
2. Служаць для ўдакладнення: амаль, менавіта, проста, якраз.
Напрыклад: амаль поўнае вядро, менавіта тут, якраз тут, проста сказаў.
3. Служаць для абмежавання: толькі, хоць, хоць бы, ледзь, выключна.
Напрыклад: толькі прыйшоў, хоць крыху адпачыць, хоць бы прыйшоў, ледзь дыхаючы.
4. Служаць для сцвярджэння: так, але, ага.
5. Выражаюць пытанне: ці, няўжо, хіба, як жа.
Напрыклад. Як жа будзеш без мяне? Хіба не ты гэта сказаў?
6. Перадаюць вокліч: вось дык, што за, як, якія, ну і.
Напрыклад. Ну і сказаў! Што за праява!
7. Служаць для ўзмацнення: нават, аж, ажно, жа , ж, і, дык, ні, -такі.
Напрыклад: усё-такі. Аж дыхаць перастаў! Дык прыйдзі.