Поиск по этому блогу

Для дапытлівых. Адно з двух

 

Для дапытлівых. Адно з двух

                                                                                      

У кожнай пары прыкладаў запісаны агульнаўжывальнае і дыялектнае слова. Якое з іх з’яўляецца дыялектным? Як Вы лічыце?

 

Успамінаем!

Агульнаўжывальныя словы – словы літаратурнай мовы, агульнапрынятыя. Імі карыстаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Дыялектныя словы ўжываюцца толькі жыхарамі пэўнай мясцовасці.

 

Прыклады слоў

 

1. Дзік (па-руску: кабан) – вяпрук.

 

2. Паршук – парсюк.

 

3. Аддубіць – адлупіць.

 

4. Няма – нямашака.

 

5. Бульба – картопля.

 

6. Арэх – гарэх.

 

7. Ганавіцы – нагавіцы.

 

8. Патэльня – апаніва (апаноўка).

 

9. Таквеля -- гэтулькі.

 

10. Кубак (па-руску: кружка) – конаўка.

 

11. Каровы – каравэ.

 

12. Файна – добра (прыгожа).

 

13. Мяцеліца – кудаса.

 

14. Абцугі (па-руску: щипцы): -- абцэнгі.

 

15. Падобны на – рыхтык.

 

16. Свэдар – світэр.

 

17. Перад гэтым – надоечы.

 

18. Нажаўціць – зрабіць жоўтым.

 

19. Ляха – рэха.

 

20. Басаножкі – вятроўкі.

 

21. Падбярозавік – савяк.

 

22. Ванзэлак – клунак.

 

23. Керкаць – крычаць.

 

24. Пазногці – пазуры.

 

25. Прыцемак – сутонне.

 

26. Палавік – ходнік.

 

27. Накатацца (па лёдзе, напрыклад) – накоўзацца.

 

28. Звяглівы – бурклівы.

 

29. Грудок (няроўнасць, напрыклад, на дарозе) – калдобіна.

 

30. Пазбавіцца зубоў – абяззубець.

 

31. Вымахаць – вырасці.

 

Для даведкі.

Сінонім (блізкае па значэнні слова) да дзеяслова “адлупіць” (набіць).

 

Падказкі, у якіх запісаны толькі першыя літары агульнаўжывальных слоў: 1) д; 2) парс; 3) аддауб; 5) к; 6) а; 7) н; 8) п; 9) г; 10) ку; 12) д; 13) м; 14) абцу; 15) п; 16) сві; 17) п; 18) з; 19) р; 20) б; 21) п; 22) к; 23) кр; 24) пазн; 25) п; 26) п; 27) нака; 28) б; 29) г; 30) п; 31) вым.

                                                          Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч