ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: суфікс –ў-
дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду.
Псіхалагічны настрой.
Варыва, валёнак,
Варыць, кідаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя словы.
Дзеясловы прошлага часу
абазначаюць … (дзеянне), якое ўжо … (адбылося). Яны адказваюць на пытанні ш т
о р а б і ў? ш т о з р а б і ў? ш т о р а б і л а? ш т о з р а б і л а? ш т о р а б і л і?
ш т о з р а б і л і?
Для даведкі: адбылося, дзеянне.
Паведамленне тэмы ўрока.
Узор. Стаяць – стая-ў.
Выкарыстаўшы ўзор,
змяніце дзеяслоў прошлага часу мужчынскага роду і абазначце ў ім выдзелены
суфікс.
Страляць.
• Устаўце патрэбнае.
Сёння мы будзем
вывучаць напісанне суфікса … (-ў) дзеясловаў прошлага часу
мужчынскага роду.
Хвілінка кемлівасці, вывад правіла.
Ці здагадаліся вы, які
суфікс маюць дзеясловы прошлага часу мужчынскага роду? (Суфікс –ў-.)
А які канчатак? (Нулявы.)
Назавіце слова.
Пішам з ў
Груз пацяжэў,
Крыху паглядзеў,
Я не … (захварэў).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
суфіксаў у словах вершаванага тэксту “пацяжэў”, “паглядзеў”, “захварэў”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Траву, зялёную, і, у,
скасіў, панасіў, хлеў. (Зялёную траву
скасіў і ў хлеў панасіў.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Алесь прыйшо.. дамоў,
се.. на табурэтку і паведаміў..:
-- Мама, ў мяне шарык!
-- Дзе ты ўзяў сабачку,
сынок? – гукнула з суседняга пакоя мама.
-- У мяне паветраны
шарык! – растлумачы.. усхваляванай маме сын [3, с. 92, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. З сямі печаў хлеб
еў. 2. Купіў – не згубіў. 3. Мароз казаў: і ў маі тры дні маю. 4. Не з аднае
студні ваду піў. 5. Садок пасадзіў – добрую справу зарабіў [1, с. 102, 107,
108, 110, 116, “Беларускія прыказкі”].
• Раскрыйце сэнс
прымаўкі з сямі печаў хлеб еў. (Так кажуць пра бывалага чалавека.)
• Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “студня”? (Калодзеж.)
• Назавіце словы з літарай на вывучанае правіла.
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Пасля ч акуратна,
ад душы
а, о, у, ы, э
пішы.
(Печаў, пячэй.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “згубіў”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожую літару ў, потым напішыце беларускае слова
“студня” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Ў гэты дзень
Ён тры гадзіны ліў.
Луг і поле
Моцна … (затапіў).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Дождж.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Не барабаншчык, а па
даху ўсю ноч барабаніў (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Дождж.)
• Дах – гэта верхняя ці
ніжняя частка будынка? (Верхняя.)
• Падбярыце блізкае па
значэнні слова да слова “дах”. (Страха.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы прошлага часу з суфіксам -ў? Калі ёсць, вызначце іх род.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Тёплым весенним днём в наш сад прилетел
первый скворец. 2. Прогудел ветер за углом. 3. Я подбежал к дому и включил
фонарик.
Для даведкі: скворец – шпак, фонарик -- ліхтарык.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а гук грому – вух-вух-вух – перадасце вы.
“Вух-вух-вух!” --
Прамовіў гром.
Страшна тым,
Хто за акном.
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Прамовіў.)
• Растлумачце правапіс
суфікса дзеяслова прамовіў.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Восень, капаць,
блакітны. (Воблака.)
• Пры
напісанні слова "воблака” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "воблака” і “воблачны”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “воблака”.
(Хмара.)
• Як будзе гучаць слова
“воблака” ў памяншальным значэнні? (Воблачка.)
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з воб: воблачна, воблачнасць.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з воб.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “воблака”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Воблака -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў капаць,
ужыты вышэй, у форме прошлага часу мужчынскага роду і складзіце з ім сказ. (Капаў.)
Ці можа змяніцца сэнс
слова “капаў”, калі мы зменім у ім пастаноўку націску? (Капаў, капаў.)
Праца са словамі.
Запішыце слова ў адпаведнасці з вывучаным правілам.
Віншава.. маму. (Віншаваў.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “віншаваў”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Ўступіўся
Костусь, зноў за брата: --
Ты ў
школе бы(ў, л), Алесь, паўгода,
Піса(ў,
л) на дошцы “кучка”, “мода”,
Піса(ў,
л) і “конь”, і “вецер вее”…
Не, --
наш Алесь пісаць умее! [2,
с. 114, “Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова
“ўступіўся”. (Заступіўся.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў прошлага часу мужчынскага роду: свяціл ліхтарыкам.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Свяціў.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Суфікс –ў- дзеясловаў прошлага часу мужчынскага
роду".)
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне суфікса ў у дзеясловах прошлага часу?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы прошлага часу.
1. Паклаў.
2. Паслаў.
3. Цвіў.
4. Кладу.
5. Грэў.
6. Наляцеў.
7. Шыў.
Адказ: 1, 2, 3, 5, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: суфікс –л-
дзеясловаў прошлага часу жаночага і ніякага роду.
Псіхалагічны настрой.
Уволю, досыць,
Дастаткова, даручаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы прошлага часу абазначаюць … (дзеянне), якое ўжо … (адбылося). Яны адказваюць на пытанні ш т
о р а б і ў? ш т о з р а б і ў? ш т о р а б і л а?
ш т о з р а б і л а? ш т о р а б і л і?
ш т о з р а б і л і?
Для даведкі: адбылося, дзеянне.
Паведамленне тэмы ўрока.
Узор. Стаяць -- дзяўчынка стая-л-а,
стаяць -- дрэва стая-л-а.
Выкарыстаўшы ўзор,
змяніце дзеясловы прошлага часу жаночага і ніякага роду і абазначце ў іх
выдзелены суфікс.
Дзяўчынка пісала. Дрэва
красавала. Сонца плыло.
• Устаўце патрэбнае.
Сёння мы будзем
вывучаць напісанне суфікса … (-л-) дзеясловаў прошлага часу
жаночага і ніякага роду.
Хвілінка кемлівасці, вывад правіла.
Ці здагадаліся вы, які
суфікс маюць дзеясловы прошлага часу жаночага і ніякага роду? (Суфікс –л-.)
У дзеясловах «пісала» і
«плыло» абазначце канчаткі і пастаўце націскі.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы прошлага часу
ніякага роду … (пад націскам) маюць
канчатак -о, … (не пад націскам)
-- -а.
Для даведкі: не пад націскам, пад націскам.
Назавіце слова.
Пішам з л
Доўга чытала,
Кофтачку звязала,
Прылягла, не … (спала).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
–л-
у словах вершаванага тэксту “чытала”, “звязала”, “спала”.
• Абазначце канчаткі
дзеясловаў. Растлумачце іх напісанне.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Зайшло, сонца, падвяло, надвор’е. (Сонца зайшло,
надвор’е падвяло.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
• Абазначце канчаткі
дзеясловаў. Растлумачце іх напісанне.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
-- Мамачка, у магазіне
цётка прадавец сказа..а, што сядзіць на касе. А я падума..а, што яна сядзіць на
крэсле. Хто з нас мае рацыю? – звярнулася да мамы маленьк..я Аленка.
-- Напэўна, ты, дачушка
[4, с. 90, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Вішня не апала --
зіма не настала, вішня апала – зіма настала. 2. Прыйшла вясна – ужо часу няма,
прыйшло лета – бярыся то за тое, то за гэта, надышла восень – яшчэ работ восем.
3. Каса на камень наскочыла. 4. Шалёная муха ўкусіла за вуха [2, с. 98, 114,
311, 318, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Пасля р акуратна,
ад душы
а, о, у, ы, э
пішы.
(Прыйшла, бярыся, работ.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “прыйшло”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожую літару л, потым напішыце беларускае слова
“восень” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Усхадзілася уночы.
Ўсю ноч бушавала.
Бяды ў лесе нарабіла:
Дрэвы … (паламала).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Бура.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
З ветрам прыляцела, па
рэчцы хвалі гнала, сена і салому ўгору
ўзнімала (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Бура.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы прошлага часу з суфіксам –л-? Калі ёсць, вызначце іх род.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Мы радовались
тёплому дождю и прыгали от радости. 2. Огромная тёмная туча плыла к лесу. 3.
Когда я ходил в школу, мама всегда будила меня.
Для даведкі: огромный – вялізны, туча -- хмара.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а вокліч рэха – ого-го-о-о – перадасце вы.
“Ого-го-о-о!..” --
Гукнула рэха.
Ў лес панеслася
Са смехам.
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Гукнула.)
• Растлумачце правапіс
суфікса дзеяслова гукнула.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Лейка, вучыць . (Вулей.)
• Пры
напісанні слова "вулей” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая чараўніца
Памылка Памылкаўна?
• Як вы разумееце выраз
“людзей як у вуллі”? (Шмат.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “вулей”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Вулей -- слоўнікавае слова,
якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў вучыць,
ужыты вышэй, у форме прошлага часу жаночага роду і складзіце з ім сказ. (Вучыла.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Жаданне прывя..о. (Прывяло.)
Дзяўчынка пада..а. (Падала.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “падала”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “падала”? (Працягнула.)
Ці можа змяніцца сэнс
слова “падала”, калі мы зменім у ім пастаноўку націску? (Падала, падала.)
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
…На
тым абшары, на шырокім,
Раскошна нівы красава(л, лл)і,
А ў
іх мільёны красак ззя(л, лл)і,
Як
бы на небе тыя зоркі;
Лу(ж, ш)кі, дарожкі і пагоркі,
І
купкі хвоек маладыя,
Дзе
матылёчкі залатыя
На
сонцы крыльцамі блішча(л, лл)і,
Жучкі і конікі трашча(л, лл)і… [3, с. 49, “Новая зямля”].
• Раскрыйце сэнс слоў “абшар” (вялікі ўчастак зямлі; шырокі
прастор) [1, с. 12, “Тлумачальны слоўнік”],
“нівы” (тут: засеяныя палі).
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“краскі” (кветкі), “хвойкі” (сосны)?
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў прошлага часу жаночага роду:
развучвало песні.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Развучвала.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Суфікс –л- дзеясловаў прошлага часу жаночага і ніякага роду".)
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне суфікса л у дзеясловах прошлага часу
жаночага і ніякага роду?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы прошлага часу.
1. Мама гукнула.
2. Бабуля драмала.
3. Голас пачула.
4. Мяне пазнала.
5. Добра чуе.
6. Каця зразумела.
7. Неба пацямнела.
Адказ: 1, 2, 3, 4, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік
беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П.
Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --
Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
3. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
4. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: суфіксы дзеясловаў у неазначальнай форме (-ці, -ць, -чы).
Псіхалагічны настрой.
Здалёку, воддаль,
Натхненне, натхняць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
часы: цяперашні, прошлы і … (будучы).
Дзеясловы цяперашняга і будучага часу змяняюцца па асобах і … (ліках), а … (прошлага) -- па ліках (у
адзіночным ліку і па родах).
Для даведкі: прошлага, будучы, ліках.
Паведамленне тэмы ўрока.
Прачытайце сказы і
пастаўце пытанні да дзеясловаў. Якія з іх (у неазначальнай форме) не паказваюць
на час, на асобу і лік?
1. Я працую старанна.
2. Я папрацаваў старанна. 3. Трэба
старанна працаваць. 3. Не кожны зможа сплесці кош. 4. Каб падстрыгчы кусты,
трэба мець спецыяльны інструмент.
• Выберыце патрэбнае.
Дзеясловы ў
неазначальнай форме маюць наступную прыкмету:
а) не паказваюць на
час, на асобу і лік, не змяняюцца па часах, асобах і ліках;
б) паказваюць на час,
на асобу і лік, змяняюцца па часах, асобах і ліках.
Дзеясловы ў
неазначальнай форме адказваюць на наступныя пытанні:
а) ш т о р а б і ц ь? ш т о з р а б і ц ь?;
б) ш т о
р а б л ю? ш т о з р а б л ю?
Сёння мы будзем
вывучаць напісанне суфіксаў дзеясловаў -ць, -ці, -чы ў … (неазначальнай) форме.
Хвілінка кемлівасці.
Ці адносяцца да
дзеясловаў у неазначальнай форме дзеясловы працаваць, сплесці, падстрыгчы?
• Абгрунтуйце сваю
думку.
Вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы ў
неазначальнай форме (а гэта … (пачатковая)
форма дзеяслова) маюць суфіксы … (-ць, -ці, -чы).
Для даведкі: -ць, -ці, -чы, пачатковая.
Назавіце слова.
Пішам з ці, чы
Шчасце знайсці,
Адзенне берагчы,
Па рэчцы … (плысці).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
суфіксаў у словах вершаванага тэксту “знайсці”, “берагчы”, “плысці”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў, запісаўшы словы ў наступным парадку: 1) з прыстаўкай ад-,
2) з прыстаўкай да-, 3) з прыстаўкай пры-, 4) з прыстаўкай рас-.
Дабегчы,
адшукаць, рассыпаць, прывезці. (Адшукаць, дабегчы,
прывезці, рассыпаць.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Міколка і Аленка
спяшаюцца ў магазін.
-- Мы паспеем купі.. да
закрыцця магазіна тр..ста грам цукерак? – хвалюецца Міколка..
-- Мабыць, не.
-- А сто грам? [3, с.
106, “Каб мама ўсміхалася”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Ад добрага цяжэй
адвыкаць, як да добрага прывыкаць. 2. Балючай раны не трэба дражніць. 3. Баяцца
воўка – у лес не хадзіць. 4. Век звекаваць – усяго пазнаць. 5. Век перажыць –
не поле перайсці [1, с. 202, 204, 208, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Пасля ж акуратна,
ад душы
а, о, у, ы, э
пішы.
(Цяжэй, перажыць.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “адвыкаць”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары ы, і, ц, ч, потым напішыце
беларускае слова “перайсці” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Ноччу вам не трэба спаць.
Ноччу любіце лятаць.
“У-у-у” … -- крычыце,
Страх з сабою … (несяце).
Аляксей Якімовіч.
• Хто гэта? (Совы.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
У іх вялікія вочы,
добра бачаць уночы (Аляксей Якімовіч).
• Хто гэта? (Совы.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы ў неазначальнай форме?
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Дышать чистым лесным воздухом очень полезно.
2. Старших людей надо уважать. 3. Мне надо было утром завести сестричку в
детский сад.
Для даведкі: полезно – карысна, старший -- старэйшы.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а словы – ох, ох, ох – прамовіце вы.
Ох, ох, ох!
Ем вялікі я пірог.
Хачу крыху падрасці,
Каб у школу не ісці.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Падрасці, ісці.)
• Растлумачце напісанне
суфіксаў дзеясловаў падрасці, ісці.
• Што вы можаце сказаць
пра героя вершаванага тэксту?
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “ісці”,
ужытага ў рубрыцы “Вясёлая хвілінка”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Чыгунка, адказ,
параніць. (Адчыніць.)
• Пры
напісанні слова "адчыніць” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "адчыніць” і “адчынены”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “адчыніць”. (Адкрыць.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “адчыніць”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Адчыніць -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Складзіце і запішыце
сказ з дзеясловам у неазначальнай форме адчыніць.
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Прылег.. на хвілінку (Прылегчы.)
Ста.. добрым. (Стаць.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “прылегчы”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
О, дзядзька [Антось] спосабаў меў многа
Даня(ць, ть) праціўніка малога!
Пайс(ці, ті) ў грыбы ці ў тую ж рыбу,
Або пааеха(ць, ть) у сялібу
Ці ў млын мало(ць, ть) на хлеб збажынку –
Усё гэта квапіла хлапчынку,
Цягнула крэпенька, бывала,
І, як
рукою, злосць знімала [2,
с. 50, “Новая зямля”].
• Раскрыйце сэнс слова “даняць” (тут: падпарадкаваць сабе), “сяліба” (тут: сяло, вёска).
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“квапіла” (цягнула, выклікала жаданне),
“крэпенька” (моцненька).
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў у неазначальнай форме:
упасць нечакана.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Упасці.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Суфіксы
дзеясловаў у неазначальнай форме (-ці, -ць, -чы)".)
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне суфіксаў дзеясловаў у неазначальнай форме?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы ў неазначальнай форме.
1. Збіраць.
2. Ведаць.
3. Ведаю.
4. Дапамагчы.
5. Дапамагаць.
6. Прынесці.
7. Прыносіць.
Адказ: 1, 2, 4, 5, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Каб мама ўсміхалася : апавяданні,
казкі, смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : Нар. асвета, 2010. – 120 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: правапіс дзеясловаў на –ся, -цца.
Псіхалагічны настрой.
Вядро, вядзерца,
Вандроўнік, вандраваць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
часы: цяперашні, прошлы і … (будучы).
Дзеясловы цяперашняга і будучага часу змяняюцца па асобах і … (ліках), а … (прошлага) -- па ліках (у
адзіночным ліку і па родах).
Для даведкі: прошлага, будучы, ліках.
Паведамленне тэмы ўрока.
Прачытайце і назавіце
дзеясловы. На што яны заканчваюцца?
Мыюся, смяюся, мыюцца,
смяюцца.
• Устаўце патрэбнае.
Сёння мы будзем
вывучаць правапіс зваротных дзеясловаў на … (-ся, --цца).
Хвілінка кемлівасці, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Як вы ўжо здагадаліся,
зваротнымі называюцца … (дзеясловы),
якія заканчваюцца на … (-ся, -цца).
Для даведкі: -ся, -цца, дзеясловы.
Назавіце слова.
Пішам з ся
Моцна намачыўся,
Шарык закруціўся,
Вадою … (абліўся).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
дзеясловаў “намачыўся”, “закруціўся”, “абліўся”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Спыніцца, мусіў, людзей, бо, баіцца. (Мусіў спыніцца, бо людзей баіцца.)
• Як вы разумееце сэнс
слова “мусіў”? (Быў вымушаны.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Цёплы сонечны дзень.
Сонца купае..ца ў ружовых кветках яблынь. У паветры гудзіць, кружы..ца чмель.
-- Міколка, --
звярнулас.. да старэйшага брата маленькая Аленка, -- чмель да нас прыляцеў!
-- Жыве непадалёку, --
растлумачыў сястрычцы Міколка.
-- Ён тата пчолаў! –
усклікнула Аленка.
Міколка з недаўменнем
паглядзеў на дзяўчынку.
-- Пчолкі маленькія, а
чмель вялікі, як тата, -- на гэты раз растлумачыла Аленка (Аляксей Якімовіч).
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна, ад душы
прыстаўку рас
перад глухімі зычнымі
пішы.
(Растлумачыў.)
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Мусіць, у сераду
радзілася, што да ўсяго згадзілася. 2. Не пытайся, які гаспадар, калі вароты
падаюць, а колы рыпяць. 3. Нічога само не зробіцца. 4. Тады сена касі, як
косіцца. 5. Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаў. 6. Гады і самі ідуць, а
розуму набірайся [1, с. 109, 111, 118, 202, 210, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “радзілася”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары с, я, потым напішыце беларускае
слова “гаспадар” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Заўжды ў доміку жыве.
Поўз да грушы і спыніўся.
З кожным так бывае:
Паспяшаўся і … (стаміўся).
Аляксей Якімовіч.
• Хто гэта? (Смоўж.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Стараецца, па агародзе
з домікам паўзе, слядок пакідае, смачную травічку шукае (Аляксей Якімовіч).
• Хто гэта? (Смоўж.).
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы на –ся, -цца?
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Перед дальней дорогой всегда волнуешься. 2.
Солнце поднялось на небе и освещало весь лес. 3. Лошади быстро мчались по
просёлочной дороге.
Для даведкі: дальняя – далёкая, освещать -- асвятляць.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а словы – эх, эх, эх – прамовіце вы.
Эх, эх, эх!..
Закружыўся карагод.
Прыйшоў ў школу
Новы год.
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Закружыўся.)
• Растлумачце напісанне
суфікса дзеяслова закружыўся.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Сцяна, агарод, рожкі,
бараны. (Асцярожны.)
• Пры
напісанні слова "асцярожны” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "асцярожны” і “асцерагацца”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “асцярожны”. (Абачлівы.)
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з асце: асцерагаць, асцерагчы, асцерагчыся. Якое з гэтых слоў з’яўляецца
зваротным дзеясловам?
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з асце.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “асцярожны”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Асцярожны -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Яшчэ наясі.. . (Наясіся.)
Нешта атрымае… . (Атрымаецца.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “атрымаецца”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Калі, бывала, між сабою
Паспораць дзеткі ці паб’ю(цц, ц)а,
Дык да каго тады звярну(цц, ц)а,
Як не да дзядзькі, да Антося?
Ох, слаўна з дзядзькам ім жыло(ся, сь)!
Яшчэ замецьце, што з малымі
Ён размаўляў, як са старымі,
І з імі радзіў(ся, са), спрачаў(ся, са) –
Як роўны з роўнымі трымаў(ся, са)! [2, с. 48, “Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў
“паспораць” (паспрачаюцца),
“замецьце” (заўважце).
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць слова
“слаўна”? (Добра, цудоўна.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня: коцяца хвалі.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Коцяцца.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Правапіс
дзеясловаў на –ся, -цца".)
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне –ся, -цца ў дзеясловах?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы на –ся, -цца.
1. Памыліўся.
2. Памыляюцца.
3. Памыляеца.
4. Вярнуўся.
5. Вяртаецца.
6. Пахіліўся.
7. Ганарысь.
Адказ: 1, 2, 4, 5, 6.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 1-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –у (-ю).
Псіхалагічны настрой.
Зязюля, стагоддзе,
Загад, загадаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Спяваю, калю, бяру.
Узор. Кажу (1-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (1-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў спяваю, бяру, калю.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 1-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных
…(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-у);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-ю).
Для даведкі: -ю, -у, канчаткаў, мяккі, зацвярдзелы.
Назавіце слова.
Пішам з у, ю
Выразна вымаўляю,
Сказ пішу,
Задачу … (рашаю).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “вымаўляю”, “пішу”, “рашаю”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Адпачываю, цяпер, чытаю, кнігу. (Цяпер адпачываю,
кнігу чытаю.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
-- Пад елк..мі так шмат
іголак! – вярнуўшыся з лесу, расказвае тата.
-- Я веда.., хто іх там
панакідаў! – усклікае Аленка.
-- Хто? – пытаецца
тата.
-- Вожык! [3, с. 92,
“Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Іграеш, як знаеш,
скачу, як хачу. 2. Як захачу, то і на вуліцы паскачу. 3. На талаку ног не
павалаку [1, с. 224, 273, 347, “Беларускія прыказкі”].
• Раскрыйце сэнс слова
“талака”. (Супольная, калектыўная праца.)
• Як вы разумееце сэнс
выразу “ног не павалаку”? (Не змагу ісці,
бо цяжка; тут: не пайду, бо не
хочацца.)
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “скачу”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары у, ю, потым напішыце беларускае
слова “талака” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Грузы паднімаю,
Калі дом будуюць.
Людзі працавітыя
Са мною … (сябруюць).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Пад’ёмны
кран.)
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна, ад душы
ў першым складзе
перад націскам
я пішы.
(Сябруюць.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Не жырафа, а доўгую шыю
маю, грузы ўгору паднімаю (Аляксей
Якімовіч).
• Што гэта? (Пад’ёмны кран.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Я думаю, что нашу
природу всем нам надо беречь. 2. Домашние задания всегда выполняю вовремя. 3.
Открываю книгу и рассматриваю цветные картинки.
Для даведкі: беречь – берагчы, домашние -- хатнія, рассматривать --
разглядваць.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а спеў чыжа – цыві-ціві, цыві-ціві – перадасце вы.
“Цыві-ціві, цыві-ціві”, --
Чыж спявае, сеўшы
на сасну.
Цікаўным тлумачыць:
“Клічу я вясну”.
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Клічу.)
• Растлумачце напісанне
канчатка дзеяслова клічу.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Сцізорык, выйгрыш. (Выйсці.)
• Пры
напісанні слова "выйсці” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая чараўніца
Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "выйсці” і “прыйсці”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “выйсці”.
(Выбрацца.)
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з вый, іс: выйсце, ісці.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з вый.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “выйсці”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Выйсці -- слоўнікавае слова,
якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў выйсці
ў форме 1-й асобы, адзіночнага ліку і складзіце з ім сказ. (Выйду.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Шы.. адзенне. (Шыю.)
Рв.. кветкі. (Рву.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “шыю”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Я насыпл(ю, е) горку
Жоўтага пясочку;
Правя(ду, дзе) разорку
Беленькім кіёчкам.
Шу-шу-шу! – п(я, е)сочак
Шурхнуў залаценькі.
П(я, е)сок – мой дружочак,
Дробненькі-драбненькі [2, с. 267, “Сымон-музыка”].
• Як вы разумееце сэнс слова “шурхнуў”? (Абсыпаўся, абваліўся.)
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“разорка” (канаўка), “дружочак” (сябар)?
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-й асобы, адзіночнага ліку: вучю ўрокі.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Вучу.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 1-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –у
(-ю)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 1-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Устаю.
2. Сябрую.
3. Сябруеш.
4. Мару.
5. Выпускаю.
6. Прыдумваем.
7. Прыдумваю.
Адказ: 1, 2, 4, 5, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 2-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –еш (-эш,
-аш).
Псіхалагічны настрой.
Велічыня, вялікі,
Варта, вартаваць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік. Пастаўце націскі.
Чытаеш, колеш, бярэш.
Узор. Кажаш (2-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (2-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў чытаеш, колеш, бярэш.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 2-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных
… (канчаткаў):
1) на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-аш) не
пад націскам, … (-эш) пад
націскам;
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-еш).
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -аш, -эш, -еш.
Назавіце слова.
Пішам з еш, эш
Жыта пасееш,
Пірагоў напячэш,
Сена … (прывязеш).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “пасееш”, “напячэш”, “прывязеш”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Хочаш, кажаш, што вывучыць.
(Кажаш, што хочаш вывучыць.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “кажаш”,
ужытага ў рубрыцы “Праца са сказам”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
-- Мама, я ведаю слова
з трох літар, якое б’ецца.
-- Назав..ш яго,
Аленка?
-- Кот, -- на лістку
папер.. старанна піша Аленка.
-- Хіба кот б’ецца? –
смяецца мама.
-- А ты прачытай яго
наадварот.
-- Ток, -- чыта.. мама
[3, с. 91, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Воўкам не наарэш. 2.
Гадоў назад не вернеш. 3. Галавою муру не праб’еш. 4. Далей пакладзеш – бліжэй
возьмеш. 5. Дзіркі дзіркаю не залатаеш. 6. Думаю горада не возьмеш [1, с. 208,
210, 212, 214, 217, “Беларускія прыказкі”].
• Падбярыце блізкае па
значэнні слова да назоўніка “думаю”. (Думкамі.)
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс
апострафа ў слове "праб’еш".
Узор разважання. Пад'ём
(пасля цвёрдай зычнай перад ё пры раздзельным іх
вымаўленні.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “возьмеш”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары е, э, а, ш, потым напішыце
беларускае слова “бліжэй” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Нас шкадуеш,
Зямлю грэеш,
Вакол ходзіш,
Як … (умееш).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Сонца.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Па небе ходзіш, зямлю
грэеш, нас, напэўна, разумееш (Аляксей
Якімовіч).
• Што гэта? (Сонца.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Ты часто приезжаешь к бабушке в деревню. 2.
Свой день ты начинаешь с утренней зарядки. 3. Часто ты приходишь в сад и
слушаешь, как поют птицы.
Для даведкі: утренняя – ранішняя.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а вокліч у кабінеце лекара вы перадасце потым.
Ў кабінеце лекара
Роцік адкрываеш.
Па яго камандзе
Як ты вымаўляеш?
Аляксей Якімовіч.
• Каб
перадаць голас у кабінеце лекара, прамовім разам: а-а-а-а-а…
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Адкрываеш, вымаўляеш.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў адкрываеш, вымаўляеш.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Цвікі, адгадка,
растаць. (Адцвітаць.)
• Пры
напісанні слова "адцвітаць” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "адцвітаць” і “адцвітанне”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “адцвітаць”. (Адкрасаваць.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “адцвітаць”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Адцвітаць -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў адцвітаць
у форме 2-й асобы, адзіночнага ліку і складзіце з ім сказ. (Адцвітаеш.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Нагада.. мне. (Нагадаеш.)
Не ўцяч.. ад мяне. (Уцячэш.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “ўцячэш”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
А пойдз(еш, яш) ў Ліпава лясамі,
Напэўна, стрэн(еш, яш)ся з ласямі
І зайца ўгледзіш, і вавёрку,
І норы воўчыя на ўзгорку,
Сярод трушчоб між ельнякамі
І “чортаў камень”, што в(я, е)камі
Над Азярком ляжыць, як хата… [2, с. 49 -- 50, “Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова
“ельнякамі”. (Ельнікамі, яловым лесам.)
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“стрэнешся” (сустрэнешся), “угледзіш”
(убачыш), “трушчобы” (тут: нетры, цяжкапраходныя месцы)?
• Ці можна замяніць слова “сустрэнеш” словам “убачыш”?
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-га спражэння ў форме 2-й асобы, адзіночнага ліку:
беражеш кнігу.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Беражэш.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла “Утварэнне асабовых
форм дзеясловаў 1-га спражэння: 2-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –еш
(-эш, -аш)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 2-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 2-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Грабеш.
2. Кідаеш.
3. Кідаю.
4. Кідаць.
5. Працуеш.
6. Плывеш.
7. Прападаеш.
Адказ: 1, 2, 5, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 3-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –е (-э,
-а).
Псіхалагічны настрой.
Птушка, птушыны,
Узлёт, узлятаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Чытае, коле, піша, арэ.
Узор. Кажа (3-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я, 2-я ці 3-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (3-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў чытае, коле, піша, арэ.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 3-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных
… (канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- … (-а)
не пад націскам, … (-э) – пад націскам;
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны -- … (-е).
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -а, -э, -е.
Назавіце слова.
Пішам з е, а
Сястра збірае,
Сонца пячэ,
Брат … (высыпае).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “збірае”, “пячэ”, “высыпае”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Кажа, бацька, што, прывяжа,
бычка. (Бацька кажа, што бычка прывяжа.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “кажа”,
ужытага ў рубрыцы “Праца са сказам”,
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
За пісьмовы сталом
сядзіць Міколка і піша сачыненне. Побач гуляе яго малодшая сястрычка Аленка.
-- У трох сказах, якія
стаяць побач, паўтараецца слова “туман”!
-- скардзіцца Міколка. – Як жа
можна замяніць яго, напісаць па-іншаму?.. Туман зямлю накрыва.., засціла.. .
-- Я веда.., як можна
назваць туман па-іншаму, -- азываецца Аленка.
Міколка з недаверам
глядзіць на сястрычку.
-- Ведаеш?
-- Веда..!
-- Скажы, калі ведаеш!
-- Накрывальнік альбо
засцілальнік (Аляксей Якімовіч).
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Абяцаная шапка на
вушы не лезе. 2. Бабёр плача без голасу. 3. Без каманды войска гіне. 4. Боль
доктара шукае. 5. Варонаю не будзь, то і сарока не падвядзе. 6. Воўк і лічанае
бярэ [1, с. 201, 204, 205, 208, 209, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “гіне”? (Прападае.)
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна,
ад душы
прыстаўку пад
не змяняй,
пішы.
(Падвядзе.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “падвядзе”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары е, э, а, потым напішыце беларускае
слова “абяцаць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
“Цік-так, цік-так”, --
Не спіць, размаўляе.
І на працу, і ў школу
Многіх … (адпраўляе).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Гадзіннік.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Са стрэлкамі і
цыферблатам, не чалавек, а ідзе (Аляксей
Якімовіч).
• Што гэта? (Гадзіннік.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Мой друг выполняет самые сложные школьные
задания. 2. Дядя Алексей везёт из леса дрова. 3. Наша мама пригласила в гости
своих родственников из деревни.
Для даведкі: дрова – дровы, родственники -- сваякі.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а спеў ручайка – жур-жур-жур – перадасце вы.
“Жур-жур-жур”, --
Ручаёк спявае,
Новую мелодыю
Для песні падбірае.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Спявае, падбірае.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў спявае, падбірае.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Сеньёр, возера,
скінуць. (Восеньскі.)
• Пры
напісанні слова "восеньскі” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "восеньскі” і “восень”?
•
Запішыце словы з часткай сен: восенню, асенні.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое мае частку сен.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “восеньскі”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Восеньскі -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“скінуць”, ужыты вышэй, у форме 3-й асобы, адзіночнага ліку і складзіце з ім
сказ. (Скіне.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Маж .. дошку. (Мажа.)
Сяч.. капусту. (Сячэ.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “мажа”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Гаворыць
дзядзька [Антось], бровы хмурыць,
І бальшуноў ён злёгку жур(ы, і)ць.
Тады і хлопцы тон мяняюць;
Ідуць у лес, крычаць, гукаюць,
Як вучні, вырваўшыся з школы,
І ўсе давольны і вясёлы –
А дзядзька ўперадзе тралю(е, я)
І галаву ўгару ўскіда(е, я),
Бярозу добрую
шука(е, я)… [2, с. 51,
“Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова
“давольны”. (Задаволены.)
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“бальшуноў” (тут: большых дзяцей),
“журыць” (дакарае, ушчувае), “тралюе”
(ідзе)?
• Раскрыйце сэнс выразу “галаву ўскідае”? (Узнімае.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-га спражэння ў форме 3-й асобы, адзіночнага ліку:
бераже здароўе.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Беражэ.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне асабовых
форм дзеясловаў 1-га спражэння: 3-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –е
(-э, -а)”.)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 3-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Паднімае.
2. Перагрызае.
3. Адпраўляе.
4. Адпраўляеш.
5. Адправіш.
6. Складае.
7. Прадае.
Адказ: 1, 2, 3, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 1-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –ём (-ем,
-ом, --ам).
Псіхалагічны настрой.
Мабыць, напэўна,
Веліч, велічаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік. Пастаўце націск.
Чытаем, колем, кладзём,
сячом.
Узор. Кажам (1 -я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (1-я) асоба, … (мн.) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў чытаем, колем, кладзём, сячом.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 1-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-ом) пад
націскам, … -ам не пад націскам;
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-ем)
не пад націскам, … (-ём) пад націскам.
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -ом, -ем, -ём.
Назавіце слова.
Пішам з ём, ом
Груз вязём,
Ураджай збяром,
Весела … (пяём).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “вязём”, “збяром”, “пяём”.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “вязём”,
ужытага вышэй, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Працуем, добра – праслаўляем краіну. (Добра працуем -- краіну праслаўляем.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “працуем”,
ужытага ў рубрыцы “Праца са сказам”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Па тэлевізары
паказваюць мастацкі фільм. Да гераіні фільма – маладой дзяўчыны – набліжаецца
бандыт і патрабуе, каб аддала яму грошы.
-- Хутчэй прымяні прыём
каратэ! – падказвае дзяўчыне Аленка.
Быццам пачуўшы Аленку,
гераіня фільма б’е бандыта левай нагой і вымаўляе:
-- Прымяня..м!
Бандыт адскоквае.
-- А цяпер правай дай!
– крычыць Аленка.
Быццам пачуўшы Аленку,
гераіня фільма б’е бандыта правай нагой і вымаўляе:
-- Прымяня..м!
Бандыт падае, затым
устае і, ківаючыся, набліжаецца да дзяўчыны.
-- Цяпер бокс прымяні!
– падказвае дзяўчыне Аленка.
-- Гераіня фільма б’е
бандыта кулаком.
-- Прымяня..м!
Бандыт падае і ляжыць
нерухома.
-- Вось гэта па-нашаму!
– радуецца Аленка.
Гераіня фільма глядзіць
з экрана на Аленку і ўсміхаецца.
-- Ты не ўсміхайся, а
міліцыю выклікай, -- раіць дзяўчыне Аленка.
Быццам пачуўшы Аленку,
гераіня фільма дастае мабільны тэлефон.
-- Выкліка..м!
-- Калі прыедзе
міліцыя, скажаш, што не перавысіла сродкі абароны, -- падказвае дзяўчыне Аленка
[3, с. 90 -- 91, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Жывём так, што дай
Божа: то скокам, то бокам. 2. Ідзём у
родны край, там і пад елкаю рай. 3. Жывём, як аднае маткі дзеці. 4. Беражом бацькаву капейку, каб і сваю
здабыць [1, с. 54, 80, 88, 97, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Пасля ж акуратна,
ад душы
а, о, у, ы, э
пішы.
(Жывём, Божа.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “беражом”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары е, ё, о, а, м, потым напішыце
беларускае слова “здабыць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Мы зялёныя, прадаўгаватыя,
Крыху таўставатыя.
Градкі любім, там расцём
Ноччу, раніцай і … (днём).
•
Што гэта? (Агуркі.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Зялёныя таўкачыкі на
градцы растуць. Іх старанна паліваем, раніцою выбіраем. (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Агуркі.)
• Раскрыйце сэнс слова
“таўкачыкі”. (Прадметы, якія маюць
прадаўгаватую форму.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Мы с сестрой сами стираем свою одежду. 2.
Сами решаем, как жить нам дальше. 3. Мы построим новые, красивые дома,
современные фабрики и заводы.
Для даведкі: стирать – мыць, решать – вырашаць, современный – сучасны.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а гук малатка – тук-тук-тук, тук-тук-тук – перадасце вы.
Малаток ў рукі бяром.
“Тук-тук-тук,
Тук-тук-тук”, --
Па цвіку сталёвым б’ём.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Бяром, б’ём.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў бяром, б’ём.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Канал, перадаць. (Пенал.)
• Пры
напісанні слова "пенал” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая чараўніца
Памылка Памылкаўна?
• Перакладзіце на
рускую мову слова “пенал”. Параўнайце гучанне і напісанне. Чаму яны падобныя? (Слова “пенал” прыйшло да нас з нямецкай мовы.)
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Пенал -- слоўнікавае слова,
якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“перадаць”, ужыты вышэй, у форме 1-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім
сказ. (Перадаём.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Разам дум.. . (Думаем.)
Піш.. сябру. (Пішам.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “пішам”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
“Ого!
– падумалі хлапяты: --
Няўжо дарэктар так заўзяты,
Што будзе права сваё правіць
І
на калені штодзень ставі(ц, т)ь?
Ну, што ж? пабачым, памярку(ем, ям),
А
здзеку, кпін не падару(ем, ям) [2, с. 118, “Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова
“хлапяты”. (Хлопцы.)
• Раскрыйце сэнс слова “дарэктар”? (Даўней: вясковы хлапчук, які
вучыў дзяцей у іх доме.)
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“заўзяты” (старанны), “памяркуем” (падумаем, разважым)?
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-га спражэння ў форме 1-й асобы, множнага ліку:
можем сказаць.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Можам.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 1-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –ём
(-ем, -ом, --ам)”.)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 1-й асобы, множнага ліку.
1. Трымаем.
2. Трымаю.
3. Трымаць.
4. Гасцюем.
5. Дыхаем.
6. Страляем.
7. Страсаем.
Адказ: 1, 4, 5, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 2-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –еце (-яце, -аце).
Псіхалагічны настрой.
Возера, дарослы,
Смачны, смакаваць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Чытаеце, колеце,
кладзяце, бераце.
Узор. Кажаце (2-я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (2-я) асоба, … (мн.) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў чытаеце, колеце, кладзяце, бераце.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 2-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-аце);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-еце)
не пад націскам, (-яце) пад націскам.
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -аце, -еце, -яце.
Назавіце слова.
Пішам з еце, аце
Добра паспяваеце,
Малюнак пакажаце,
Разам … (пазграбаеце).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “паспяваеце”, “пакажаце”, “пазграбаеце”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Пакладзяце, як, прывяжаце, і, так, і, будзе, трымацца. (Як пакладзяце і прывяжаце, так і будзе
трымацца.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “прывяжаце”,
ужытага ў рубрыцы “Праца са сказам”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
У пакоі тата, мама,
Міколка і Аленка.
-- Забыўся, як
называюць таго, хто шмат плача. Вылецела з галавы! – скардзіцца Міколка. – Не
падкаж..це?
-- Падумай, сынок, --
азываецца тата.
-- Напэўна… -- хоча
падказа..ь мама.
-- Ён называецца
пралівальнік слёз! – апярэджвае маму Аленка (Аляксей Якімовіч) [3, с.
106, “Каб мама ўсміхалася”].
• Як называюць таго,
хто шмат плача? (Плакса.)
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Вымецеце памазком, а
вывезеце вазком. 2. Соладка спяваеце, ды горка слухаць. 3. Шукаеце сабе шчасця,
а другіх пускаеце ў няшчасце. 4.
Забудзеце, як і дзверы адчыняюцца [1, с. 277, 350, 360, 365, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Пры змякчэнні д
старанна, ад душы
дз′
вымаўляй, пішы.
(Забудзеце, дзверы.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “шукаеце”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары е, я, а, ц, потым напішыце
беларускае слова “дзверы” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Старанна працуеце,
Агеньчыкі ўключаеце.
Пераходзіць вуліцу
Вы нам … (дазваляеце).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Святлафоры.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Тры агні вы маеце,
пешаходаў паважаеце, ім дапамагаеце (Аляксей
Якімовіч).
• Што гэта? (Святлафоры.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Вы сегодня сядете рядом с моим братом. 2.
Если придёте в наш магазин, то встретите там очень вежливых продавцов. 3. Вы всегда отдыхаете вместе с родителями?
Для даведкі: придёте – прыйдзеце, вежливый – ветлівы, отдыхать –
адпачываць.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, потым перададзім гагатанне гусянят.
У цянёчку, там, дзе сад,
Гусак вучыць гусянят:
-- Роцік адкрываеце
І гучна вымаўляеце.
Аляксей Якімовіч.
• Пакажам разам, як вымаўляюць
гусяняты: га-га-га…
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Адкрываеце, вымаўляеце.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў адкрываеце, вымаўляеце.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Выціраць, гаспадыня,
ганец. (Гасцінец.)
• Пры
напісанні слова "гасцінец” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "гасцінец” і “госць”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “гасцінец”. (Падарунак.)
• Як будзе гучаць слова
“гасцінец” у памяншальнай форме? (Гасцінчык.)
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з гасц: гасціная, гасцініца, гасцінна, гасціннасць.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з гасц.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “гасцінец”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Гасцінец -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“выціраць”, ужыты вышэй, у форме 2-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім
сказ. (Выціраеце.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Тут жыв… . (Жывяце.)
Цікава раскаж.. . (Раскажаце.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “жывяце”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
А
як Алесь? – Алесь вучыўся.
Пісаць
ён нават налажыўся. –
Гаворыць Костусь пра Алеся.
--
Што ўжо з мяне вы сме(яце, еце)ся? --
Алесь
аклікнуўся ім з печ(ы, і): --
Хоць і пішу, ды недарэчы;
Калі што й ведаў, то забыўся,
Бо
ўжо да(ў, в)но пісаць вучыўся [2, с. 114, “Новая зямля”].
• Як вы разумееце сэнс выразаў “пісаць налажыўся” (піша добра, як належыць), “пішу
недарэчы” (кепска).
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-га спражэння ў форме 2-й асобы, множнага ліку:
добра пееце.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Пеяце.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 2-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –еце
(-яце, -аце) ".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 2-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 2-й асобы, множнага ліку.
1. Рвяце.
2. Складаеце.
3. Пілуеце.
4. Падмятаеце.
5. Падмятае.
6. Падмятаць.
7. Прабіваеце.
Адказ: 1, 2, 3, 4, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Каб мама ўсміхалася : апавяданні,
казкі, смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : Нар. асвета, 2010. – 120 с.
Гэты
ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў дадатку да часопіса
«Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36 (чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 3-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –уць (-юць).
Псіхалагічны настрой.
Улева, налева,
Нахіл, нахіляць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры асабовыя формы: форму 1-й
асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
першага спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Чытаюць, колюць,
бяруць.
Узор. Кажуць (3-я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я, 2-я ці 3-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: … (3-я) асоба, … (мн. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў чытаюць, колюць, бяруць.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 1-га
спражэння ў форме 3-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-уць);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-юць).
Для даведкі: зацвярдзелы, канчаткаў,
мяккі, -уць, -юць.
Назавіце слова.
Пішам з уць, юць
Яны сябруюць,
Сетку плятуць,
Дзяцей … (гадуюць).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “сябруюць”, “плятуць”, “гадуюць”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Спякуць, прысмакі, і пачастуюць, нас. (Прысмакі спякуць і нас пачастуюць.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
-- На дачах працу..
толькі пажылыя людзі? – цікавіцца ў бабулі Аленка.
-- Як бачыш, унучка.
-- У маладзейшых у гэты
час ціхі час, як у нас у садку?
-- Напэўна! – уздыха..
бабуля [3, с. 91, “Слёзкі Сонца”].
• У слове "садку" напісанне зычнай літары не
адпавядае вымаўленню. Каб праверыць, якую літару патрэбна пісаць, звярніцеся да
слова ласкава (утварыце яго памяншальна-ласкальную форму). (Садочку.)
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Больш каштуюць
прыправы, чым стравы. 2. Бруднага пчолы не падпускаюць. 3. Гулі да дабра не
давядуць. 4. Дзе любяць -- не часці, дзе не любяць – не ідзі [1, с. 206, 211,
213, “Беларускія прыказкі”].
• Як вы разумееце сэнс
слоў “не часці”? (Часта не хадзі, не
звяртайся.)
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “гулі”? (Гулянкі.)
• Як вы разумееце сэнс
слова “коськаюць”? (Клічуць, падзываюць
каня.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “даюць”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары у, ю, ц, потым напішыце беларускае
слова “аглоблі” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Тры загадкі.
Вершаваныя загадкі “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Ў зямлі цёплай, мяккай
Яны таўсцеюць, набухаюць.
Праз пэўны час
З іх расліны … (вырастаюць).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Зярняткі.)
Мы
не птушкі, а ляцім,
Калі заспяваюць.
Многім нашы словы
Настрой … (паднімаюць).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Песні.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Журавіны там растуць і
камарыкі пяюць (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Балота.)
• Ці ёсць у трох
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы першага спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. На рассвете соловьи радуют нас красивым
пением. 2. Многие люди идут на площадь нашего города, чтобы увидеть праздничный
салют. 3. Приятно пахнут летние цветы.
Для даведкі: рассвет – світанне, пение – спевы, праздничный – святочны.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а гук кропляў – кап, кап, кап, кап, кап, кап – перадасце вы.
“Кап, кап, кап,
Кап, кап, кап”… --
Кроплі звонка вымаўляюць,
Пра вясну паведамляюць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Вымаўляюць, паведамляюць.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў вымаўляюць, паведамляюць.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Гараж, парад,
скіраваць. (Гарадскі.)
• Пры
напісанні слова "гарадскі” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "гарадскі” і “горад”?
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з гарад: гараджанін, гарадзіць, гарадзішча.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з гарад.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “гарадскі”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Гарадскі -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“скіраваць”, ужыты вышэй, у форме 3-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім
сказ. (Скіруюць.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Засява.. поле. (Засяваюць.)
Жн.. жыта. (Жнуць.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “засяваюць”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Наш
дзядзька, мілы, наш Антоні,
Ў
дзіцячым часта быў палон(е, і);
Вось
так гуртом яго абсяд(уць, уть)
І час
работы яго крад(уць, уть);
Насі
“катла”, кажы ім казкі,
Ідзі
на поплаў з імі ў краскі,
Давай
адказы на пытанні… [2,
с. 48, “Новая зямля”].
• Раскрыйце сэнс выразу “насі “катла” (гуляць з малым, носячы яго за плячыма) і слова “поплаў” (заліўны луг, які заліваецца вадою з ракі вясною, восенню).
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць словы
“гуртом” (усе, разам), “краскі” (кветкі).
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 1-га спражэння ў форме 3-й асобы, множнага ліку:
занясу ў клас.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Занясуць.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 1-га спражэння: 3-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –уць
(-юць)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 3-й асобы, множнага ліку.
1. Плывуць.
2. Сумуюць.
3. Шкадуюць.
4. Майструюць.
5. Скачуць.
6. Скачу.
7. Скакаць.
Адказ: 1, 2, 3, 4, 5.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 1-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –у (-ю).
Псіхалагічны настрой.
Разам, сумесна,
Увага, наймаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
другога спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Крочу, салю.
Узор. Сяджу (1-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (1-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў крочу, салю.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 2-га
спражэння ў форме 1-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных
… (канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-у);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-ю).
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -у, -ю.
Назавіце слова.
Пішам з у, ю
Уважліва гляджу,
Шпалеры клею,
Цыбулю … (саджу).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “гляджу”, “клею”, “саджу”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Траву, нашу, і, кармлю, трусоў. (Нашу траву і
трусоў кармлю.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
На лаўцы пад кучаравай
вішанька.. сядзяць Міколка і Аленка.
-- Я бульбаежка, --
нечакана заяўляе Аленка.
-- Чаму? – вырываецца ў
Міколкі.
-- Бульбу вельмі любл..
. І вараную, і смажаную, і тушаную, і нават печаную, -- тлумачыць старэйш..му
брату дзяўчынка (Аляксей Якімовіч).
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна, ад душы
ў першым складзе
перад націскам
я пішы.
(Дзяўчынка.)
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Дзе не пераскочу,
там падлезу. 2. І кашы не хачу, і па ваду не хаджу. 3. І ракаў не хачу, і ног
не памачу. 4. Веру ўсялякаму зверу [1, с. 213, 222, 223, 277, “Беларускія
прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “веру”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары у, ю, потым напішыце беларускае
слова “хаджу” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Мяне цэняць, паважаюць.
Я пішу, пішу, пішу
Словы, лічбы на паперы.
На паліцы не … (ляжу).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Ручка.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
У магазіне прашу, каб
яе мне прадалі. У яе стрыжань, як у дрэва, піша справа, піша злева (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Ручка.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Подхожу к доске и начинаю решать задачу. 2.
Ловлю мяч и вместе с другом направляюсь домой. 3. Стою на опушке леса и
внимательно смотрю вперёд.
Для даведкі: направляться – накіроўвацца, опушка – ускраек.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а словы – ах, ах, ах – потым прамовіце вы.
“Кажа кроцік кроціку:
-- Я зусім не сплю.
Ў агародзе бабіным
Стажкі з зямлі раблю.
Ах, ах, ах!..
Выклікае гэта страх.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Сплю, раблю.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў сплю, раблю.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Каціць, свята. (Свяціць.)
• Пры
напісанні слова "свяціць” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "свяціць” і “светлы”?
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з свет, свят: светласць, светлячок, свяціла, свячэнне.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з свет ці свят.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “свяціць”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Свяціць -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“свяціць” у форме 1-й асобы, адзіночнага ліку і складзіце з ім сказ. (Свячу.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Цярпл.. гарачыню. (Цярплю.)
Вар.. суп. (Вару.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “цярплю”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Я
так, Ганя, адчуваю,
Бач(у, ю) ўласнымі вачамі.
Быў я меншы, жыў я з (дз, д)едам,
Ды не з гэтым, а з другім,
І ён многа чаго ведаў,
Шмат гуторылі мы з ім [2, с. 329, “Сымон-музыка”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова
“гуторылі”. (Гутарылі.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 1-й
асобы, адзіночнага ліку: ламлі галінкі.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Ламлю.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 1-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –у
(-ю)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 1-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Тачу.
2. Званю.
3. Звоніш.
4. Званіць.
5. Множу.
6. Дзялю.
7. Залежу.
Адказ: 1, 2, 5, 6, 7.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 2-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –іш (-ыш).
Псіхалагічны настрой.
Раптам, знянацку,
Павага, паважаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
другога спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Крочу, ляжу, салю.
Узор. Сядзіш (2-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (1-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў крочыш, ляжыш, соліш.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 2-га
спражэння ў форме 2-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных
… (канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-ыш);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-іш).
Для даведкі: зацвярдзелы, мяккі, канчаткаў, -ыш, -іш.
Назавіце слова.
Пішам з іш, ыш
Тут стаіш,
Рыбу вудзіш,
Даўно … (маўчыш).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “стаіш”, “вудзіш”, “маўчыш”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Купіш, хлеба, і, за, рушыш,
мною. (Хлеба купіш і за мною рушыш.)
• Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “рухацца”? (Ісці.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
-- Твой сябар Максім,
-- тлумачыць пяцікласніку Алесю дзядуля, -- напэўна, ужо на танцы ходзіць.
-- Чаму ты так ліч..? –
пытаецца ўнук.
-- Ён паводзіць сябе як
дарослы.
-- Дзядуля, ты таксама
на танцы ходз..? – строга кажа Алесь [3, с. 92, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Агню агнём не
патушыш. 2. Адрэзанае лусты не прылепіш. 3. Апарыўшыся малаком і на ваду
студзіш. 4. Бачаннем жорава не зловіш. 5. Блізка локаць, але не ўкусіш [1, с.
202, 203, 204, 205, “Беларускія
прыказкі”].
• Якім блізкім па
значэнні словам можна замяніць слова “луста”? (Кавалак.)
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Паміж галоснымі
акуратна, ад душы
падаўжэнне
пакажы, напішы.
(Бачаннем.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “прылепіш”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары ы, і, ш, потым напішыце беларускае
слова “луста” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
З музыкай сябруеш,
Пары ўмела кружыш.
Заўсёды ў настроі,
Ніколі не тужыш.
• Што гэта? (Танец.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Бываеш бальны, бываеш
белы. Не лекар, а ад суму лечыш, як і песня, настрой узнімаеш, весяліш (Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Танец.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Ты следишь, чтобы в
твоей комнате всегда было уютно. 2. Зерно обмолотишь и потом просушишь. 3.
Веришь, что можешь исправить свои оценки?
Для даведкі: следишь -- сочыш, уютно -- утульна, зерно – зерне, збожжа,
исправить – выправіць.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а словы – ох, ох, ох – прамовіце вы.
Да коціка падскочыла
Маленькая мыш.
-- Ты чаму на норку
Цэлы дзень глядзіш?
Ох, ох, ох!
На падлогу коцік лёг.
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Глядзіш.)
• Растлумачце напісанне
канчатка дзеяслова глядзіш.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Паблізу, трашчаць. (Блішчаць.)
• Пры
напісанні слова "блішчаць” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "блішчаць” і “блішчасты”?
• Падбярыце сінонім
(блізкае па значэнні слова) да слова “блішчаць”. (Зіхацець.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “блішчаць”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Блішчаць -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“блішчаць” у форме 2-й асобы, адзіночнага ліку і складзіце з ім сказ. (Блішчыш.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Лашч.. сабаку. (Лашчыш.)
Начэп.. на цвік. (Начэпіш.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “лашчыш”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
--
Унь і замак, бач(ыш, іш)? вежы! --
Пугаўём махнуў хурман: --
А
вось тут быў лог мядзведжы,
Дзікі тут хадзі(ў, л) кабан,
Тут пладзіліся і сарны,
Тут вадзіліся зубры…
Эх, бары былі, бары! [2, с. 375, “Сымон-музыка”].
• Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў “унь”
(вунь), “хурман” (фурман), “кабан” (дзік).
• Раскрыйце сэнс слова “пугаўё”. (Кіёчак,
да якога прымацоўваецца раменны пасак або вяроўчына).
• Якімі блізкімі па значэнні словамі можна замяніць слова
“лог”? (Логава, логавішча.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 2-й
асобы, адзіночнага ліку: сёння павучіш.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Павучыш.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 2-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –іш
(-ыш)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 2-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 2-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Трывожыш.
2. Непакоіш.
3. Спіш.
4. Носіш.
5. Нашу.
6. Носяць.
7. Трубіш.
Адказ: 1, 2, 3, 4, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 3-я
асоба, адз. л. пры дапамозе канчаткаў –іць (-ыць).
Псіхалагічны настрой.
Нанава, зноў,
Выклік, выклікаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
другога спражэння. Вызначце іх асобу і
лік.
Крочу, ляжу, салю.
Узор. Важыць (3-я асоба, адз. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я, 2-я ці 3-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (3-я) асоба, … (адз. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў крочыць, ляжыць, соліць.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы
2-га спражэння ў форме 3-й асобы, адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе
наступных … (канчаткаў):
1) з
асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш,
ч, дж, р, ц) -- … (-ыць);
2) з
асновай на … (мяккі) зычны і на
галосны-- … (-іць).
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -ыць,
-іць.
Назавіце слова.
Пішам з ыць, іць
Ён добра вучыць,
Каня глядзіць,
Сена … (сушыць).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “вучыць”, “глядзіць”, “сушыць”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Точыць, тата, і, касу, траву, косіць.
(Тата точыць касу і косіць траву.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Заапарк. У клетцы
ходз.. леў з доўгай грывай.
Да клеткі набліжаюцца
мама і маленьк..я Аленка.
-- Вось цар звяроў –
леў, -- кажа мама.
-- Чаму ў цара такі
вялікі парык? – ускліка.. Аленка (Аляксей
Якімовіч).
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Броўкі як сярпочкі,
а ніўка няжатая стаіць. 2. Да работы не мае ахвоты, ляжыць на печы, выграе
плечы. 3. Дзе гультай гаспадарыць, там зямля не родзіць. 4. За сном і свету не
бачыць [1, с. 277, 279, 280, “Беларускія прыказкі”].
• Раскрыйце сэнс слова
“ніўка”. (Тут: поле.)
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна, ад душы
ў першым складзе
перад націскам
я пішы.
(Сярпочкі, зямля.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “ляжыць”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары ы, і, ц, потым напішыце беларускае
слова “броўкі” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Вые, завывае,
Ўдалечыню ляціць.
Ў клетку не пасадзіш,
Не зможаш … (запыніць).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Вецер.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Ён рухавы, не сядзіць,
калі ўсю сілу пакажа, можа моцна закруціць (Аляксей
Якімовіч).
• Што гэта? (Вецер.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Мой отец помнит о тех, кто не пришёл с войны.
2. Я заметил, что вдали горит какой-то огонёк. 3. Сейчас налетит ветерок и
потушит этот слабый огонёк.
Для даведкі: какой-то -- нейкі, слабый – слабы.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а голас барана – бэ-бэ-бэ, бэ-э-э – перадасце вы.
“Бэ-бэ-бэ, бэ-э-э”… --
Крычыць баран.
Вельмі хоча, каб авечкі
Пра яго казалі: “Пан!”
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Крычыць.)
• Растлумачце напісанне
канчатка дзеяслова крычыць.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце прыметнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Пястун, раны, чапляць.
(Пясчаны.)
• Пры
напісанні слова "пясчаны” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "пясчаны” і “пясок”?
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з пяс: пясочніца, пясочны, пясочаць.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з пяс.
• Як вы разумееце сэнс
слова “пясочаць”? (Камусьці выгаворваюць
за кепскія паводзіны.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “пясчаны”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Пясчаны -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў пясочаць
у форме 3-й асобы, адзіночнага ліку. (Пясочыць.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Паравоз гудз.. . (Гудзіць.)
Вучань мар.. . (Марыць.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “гудзіць”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Глядзелі хлопцы, як на дзіва,
Як дзядзька [Антось], цеста замяшаўшы,
Кача(ў, л) галушкі [на клёцкі], міску ўзяўшы.
А
чыгунок, бы пан пузаты,
Кіп(іць, іть), пыхц(іць, іть), шум(іць, іть) заўзята,
Бо не з вадою ён, а з сокам… [2, с. 53, “Новая зямля”].
• Якім блізкім па значэнні словам можна замяніць слова
“заўзята”? (Старанна).
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 3-й
асобы, адзіночнага ліку: папугай гаворіць.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Гаворыць.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 3-я асоба, адз. л. пры
дапамозе канчаткаў –іць
(-ыць)".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы, адзіночнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 3-й асобы, адзіночнага ліку.
1. Паліць.
2. Дзеліць.
3. Дзеліш.
4. Дзяліць.
5. Раіць.
6. Варыць.
7. Пасадзіць.
Адказ: 1, 2, 5, 6, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 1-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –ім (-ым).
Псіхалагічны настрой.
Конік, лейцы,
Зварот, вяртаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
другога спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Ляжу, салю.
Узор. Коцім (1-я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (1-я) асоба, … (мн. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў крочым, ляжым, солім.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 2-га
спражэння ў форме 1-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-ым);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-ім).
Для даведкі: канчаткаў, мяккі, зацвярдзелы, -ым, -ім.
Назавіце слова.
Пішам з ым, ім
Разам пасядзім,
Пільна сочым,
Крыху … (пастаім).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “пасядзім”, “сочым”, “пастаім".
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Пацешым, казкай, і, пасмешым, крыху. (Казкай пацешым і крыху пасмешым.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
У хаце бабуля, дзядуля,
Аленка і тата Аленкі.
Адзін, два, тры…
Кроч..м!
Адзін, два, тры…
Кроч..м! –
выконваючы фізкультурнае
практыкаванне, напявае Аленка.
-- Ну, мужчыны, пойдзем
на двор! Градкі трэба ўскапаць! – урачыста паведамля.. бабуля.
Дзядуля бяр.. шапку і
разам з бабуляй накіроўваецца на двор. Тата Аленкі заходзіць у залу і бяр.. ў
рукі газету.
-- Тата, а ты не
мужчына? – зірнуўшы ў залу, пытаецца Аленка [3, с. 90, “Слёзкі Сонца”].
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Панскай працы не
пераробім. 2. Адным арэхам падзелімся. 3. Сады садзім і ў маладосці, і ў
старасці [1, с. 62, 86, 116, “Беларускія прыказкі”].
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна,
ад душы
о, э
пад націскам пішы.
(Пераробім, арэхам,
маладосці.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “пераробім”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары і, ы, м, потым напішыце беларускае
слова “маладосць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Крылы ў нас,
І мы ляцім.
З вышыні
На вас … (глядзім).
Аляксей Якімовіч.
• Хто гэта? (Птушкі.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Пра сябе так
растлумачым: і лятаем, і спяваем, і за морам мы бываем (Аляксей Якімовіч).
• Хто гэта? (Птушкі.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Весной мы белим деревья, которые растут возле
нашей школы. 2. В художественный музей часто ходим вместе с мамой. 3. Мы с
братом приносим из школы только отличные оценки.
Для даведкі: художественный –
мастацкі, отличный – выдатны.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а шэпт лістоў – ляцім, ляцім – перадасце вы.
Каля дрэва сталі
І уверх глядзім.
Лісты залатыя
Шэпчуць нам:
-- Ляцім, ляцім!..
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Глядзім, ляцім.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў глядзім, ляцім.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Будзіць, зялёнка. (Булён.)
• Пры
напісанні слова "булён” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая чараўніца
Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "булён” і “булённы”?
• Як будзе гучаць слова
“булён” у памяншальнай форме? (Булёнчык.)
• Перакладзіце на
рускую мову слова “булён”. Параўнайце гучанне і напісанне. Чаму яны падобныя? (Слова прыйшло да нас з французскай мовы.)
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Булён -- слоўнікавае слова,
якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“будзіць”, ужыты вышэй, у форме 1-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім сказ.
(Будзім.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Смаж.. бульбу. (Смажым.)
Круц.. ветрачок. (Круцім.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “смажым”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Алесь
жа – хлопец і няўпарты;
Ён
моўчкі Костусю ківае,
Пайсці на двор з ім заклікае.
Разблутаць трэба ім пытанне,
Якое ўжо карціць ад рання:
--
Калі, каму, дзе пасві(ц, т)ь статка?
--
Скаж(у, ю) я вось як табе, братка:
Мы
ўдвух з двара пагон(ім, яць) разам
І
папасем пад тоўстым вязам [2, с. 97 -- 98, “Новая зямля”].
• Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў “разблутаць” (разблытаць), “статка” (статак).
• Якім блізкім па значэнні словам можна замяніць слова
“карціць”? (Непакоіць.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 1-й
асобы, множнага ліку: цяпер маўчім.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Маўчым.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 1-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –ім
(-ым) ".)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 1-й асобы, множнага ліку.
1. Крыўдзім.
2. Залежым.
3. Залежыць.
4. Залежаць.
5. Клеім.
6. Закончым.
7. Вырасцем.
Адказ: 1, 2, 5, 6.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
3. Якімовіч, Аляксей. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі,
смяшынкі / А. М. Якімовіч. – Мінск : “Нар. асвета”, 2014. – 94 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 2-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –іце (-ыце).
Псіхалагічны настрой.
Выкрык, вокліч,
Наўздагон, абагнаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы
другога спражэння. Вызначце іх асобу і лік.
Крочу, ляжу, салю.
Узор. Сядзіце (2-я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я ці 2-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (2-я) асоба, … (мн. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў крочыце, ляжыце, соліце.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 2-га
спражэння ў форме 2-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-ыце);
2) з асновай на (мяккі) зычны і на галосны-- … (-іце).
Для даведкі: мяккі, зацвярдзелы, канчаткаў, -ыце, -іце.
Назавіце слова.
Пішам з ыце, іце
Уважліва сочыце,
Вішню садзіце,
Туфлі … (памочыце).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “сочыце”, “садзіце”, “памочыце”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Што, лічыце, узважыце, правільна. (Лічыце, што
правільна ўзважыце.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
У пакоі знаходзяцца
Міколка і яго малодшая сястрычка Аленка.
-- Месяц і сонца па
небе рухаюцца, ходз..ць. Але ж пра іх можна сказаць і па-іншаму, з павагай:
ходз..це, -- разважае Міколка.
У размову ўступае
Аленка.
-- А я ведаю, як можна
па-іншаму сонца назваць?
-- Як? – цікавіцца
Міколка.
-- Награвальнік, --
адказва.. Аленка (Аляксей Якімовіч).
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Гаварылі за вочы –
гаварыце і ў вочы. 2. Уставайце, хлеб даядайце, а то вы спіце, а хлеб цвіце. 3. Любіце ўзяць, любіце і аддаць. 4. Пабачыце, як свае вушы [1,
с. 209, 287, 356, 394, “Беларускія прыказкі”].
• Як вы разумееце сэнс
выразу “хлеб цвіце”? (Псуецца.)
• Назавіце словы на
вывучанае правіла.
• Вызначце слова, да якога можна прымяніць наступны тэкст.
Пасля ш акуратна,
ад душы
а, о, у, ы, э
пішы.
(Вушы.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “любіце”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары і, ы, е, ц, потым напішыце
беларускае слова “бачыць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Дзве загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Беластволыя, стаіце,
Калі ветрана, шуміце,
Зелянееце вясною
І чаруеце … (красою).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Бярозы.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Беластволымі вас
называюць. І ў нізінках і на ўзгорках ў задуменні вы стаіце і аб чымсьці марыце
(Аляксей Якімовіч).
• Што гэта? (Бярозы.)
• Ці ёсць у двух
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Хвалите тех, кто совершает добрые поступки.
2. Вы служите в десантных войсках? 3. Вы разносите почту и радуете многих
людей.
Для даведкі: совершать -- здзяйсняць, войска – войска.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а голас драча – крэк-крэк-крэк – перадасце вы.
“Крэк-крэк-крэк”, --
Драч крычыць у жыце.
Ён, напэўна, кажа:
-- Вось я! Паглядзіце!
Аляксей Якімовіч.
• Якое слова з
вершаванага тэксту напамінае вам пра вывучанае правіла? (Паглядзіце.)
• Растлумачце напісанне
канчатка дзеяслова паглядзіце.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.
Звісаць, развіднець. (Звінець.)
• Пры
напісанні слова "звінець” у якім месцы вас падпільноўвае нядобрая
чараўніца Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "звінець” і “празвінець”?
• Перакладзіце на
рускую мову слова “звінець”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Звінець -- слоўнікавае
слова, якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў звінець
у форме 2-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім сказ. (Звініце.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Печку прапал.. . (Печку прапаліце.)
Цішыню паруш… . (Парушыце.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “парушыце”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Бы(ў,
л) у замку дзед Даніла,
Родам дзесь з-пад Мазыра.
Ласка князя прыхіліла
Дзеда тут паміж двара.
Бацька князя маладога
На Палессе наязджа(ў, л);
Вепра бі(ў, л), ласёў бі(ў, л) многа
І
мядзведзяў палява(ў, л) [2,
с. 388, “Сымон-музыка”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага выразу “на
Палессе наязджаў”. (У Палессе прыязджаў.)
• Як вы разумееце сэнс выразу “ласка князя прыхіліла”? (Прыхіліў, прытуліў, даў прытулак.)
• Вызначце ва ўрыўку з паэмы дзеяслоў 2-га спражэння і
пастаўце яго ў форме 2-й асобы, множнага ліку. (Прыхіліла – прыхіліце.)
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 2-й асобы, множнага ліку: за
мною сочіце.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Сочыце.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла "Утварэнне
асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 2-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –іце
(-ыце)”.)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 2-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 2-й асобы, множнага ліку.
1. Робіце.
2. Церпіце.
3. Множыце.
4. Множым.
5. Зайздросціце.
6. Зайздросціць.
7. Свеціце.
Адказ: 1, 2, 3, 5, 7.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
дадатку да часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», № 36
(чэрвень), 2021.
ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС У 4 КЛАСЕ
Тэма: утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: 3-я
асоба, мн. л. пры дапамозе канчаткаў –аць (-яць).
Псіхалагічны настрой.
Паветраны, паветра,
Узнікненне, узнікаць --
Любім прыгожа вымаўляць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем вывучанае.
Устаўце прапушчаныя
словы.
Дзеясловы маюць тры
асабовыя формы: форму 1-й асобы (я, …), форму 2-й асобы (ты, …), форму 3-й
асобы (ён, яна, яно, …).
Змяненне дзеясловаў па
асобах і … (ліках) называецца
спражэннем.
Па асабовых канчатках
дзеясловы дзеляцца на … (два)
спражэнні: першае і другое.
Для даведкі: яны, вы, ты; ліках, два.
Паведамленне тэмы ўрока.
Запішыце дзеясловы.
Вызначце іх асобу і лік.
Дзялю, веру.
Узор. Лепяць (3-я асоба, мн. л).
• Устаўце патрэбнае:
1-я, 2-я ці 3-я асоба; адз. ці мн. лік.
Сёння мы будзем
вывучаць утварэнне асабовых форм дзеясловаў 2-га спражэння: … (3-я) асоба, … (мн. ) лік.
Хвілінка кемлівасці.
Вызначце канчаткі
дзеясловаў дзеляць, вераць.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад правіла.
Устаўце патрэбнае.
Дзеясловы 2-га
спражэння ў форме 3-й асобы, множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе наступных …
(канчаткаў):
1) з асновай на … (зацвярдзелы) зычны (ж, ш, ч, дж, р, ц) -- …
(-аць);
2) з асновай на … (мяккі) зычны і на галосны-- … (-яць).
Для даведкі: мяккі, канчаткаў, зацвярдзелы, -аць, -яць.
Назавіце слова.
Пішам з аць, яць
Зоркі блішчаць,
Ракеты ляцяць,
Галасы … (гучаць).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце напісанне
канчаткаў у словах вершаванага тэксту “блішчаць”, “ляцяць”, “гучаць”.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў.
Прыходзяць, настаўнікі, і, ў, вучаць, школе. (Настаўнікі прыходзяць і ў школе вучаць.)
• Растлумачце напісанне
выдзеленых літар.
Сустрэча са смяшынкай.
Назавіце прапушчаныя
літары.
Мама і Аленка ста… каля
акна. Насупраць людзі ў аранжавых касках будуюць дом.
-- Як называюцца
працаўнікі, якія ўзводз.. дом? – пытаецца мама ў Аленкі.
-- Дамавікі! – адказвае
дзяўчынка (Аляксей Якімовіч).
Прыказкі, прымаўкі.
Праверце, ці правільна
напісаны сказы.
1. Сядзіць ды глядзіць,
а свінні боб валочаць. 2. Рэдка ходзяць, а багата бачаць. 3. Няхай звоняць,
пакуль ахвоту згоняць [1, с. 285, 314, 333, “Беларускія прыказкі”].
• Якімі блізкімі па
значэнні словамі можна замяніць словы “валочаць” (цягаюць), “багата” (шмат,
многа), “ахвоту” (жаданне)?
• Назавіце словы з
літарамі на вывучанае правіла.
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “бачаць”,
ужытага ў рубрыцы “Прыказкі, прымаўкі”, падбярыце слова на вывучанае правіла.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма намалюйце прыгожыя літары а, я, ц, потым напішыце беларускае
слова “ахвота” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Тры загадкі.
Вершаваная загадка “Назавіце слова”.
Прачытайце і назавіце
патрэбнае слова.
Яны розныя бываюць.
Але ўсе глядзяць,
Калі трэба нешта
Ўбачыць … (прачытаць).
Аляксей Якімовіч.
• Што гэта? (Вочы.)
На высокім дрэве
Часта сядзяць.
Перад дажджом старанна
Каркаюць, … (крычаць).
Аляксей Якімовіч.
• Хто гэта? (Вароны.)
Загадка-скорагаворка.
Прачытайце.
Апярэнне шэрае, на
дрэвах у гнёздах яны спяць, па хрыплым “карр-карр” іх можна пазнаць (Аляксей
Якімовіч).
• Хто гэта? (Вароны.)
• Вызначце словы, да якіх можна прымяніць наступны тэкст.
Акуратна,
ад душы
о, э
пад націскам пішы.
(Апярэнне, шэрае.)
• Ці ёсць у трох
загадках, якія прыведзены вышэй, дзеясловы другога спражэння? Калі ёсць, то вызначце іх асобу і лік і
растлумачце, як яны ўтварыліся.
Перакладчыкі.
Запішыце па-беларуску.
1. Лампочки в нашем подъезде всегда светят очень
ярко. 2. Когда налетает ветер, в лесу шумят деревья. 3. Соседи часто просят,
чтобы мой отец помог им.
Для даведкі: шуметь – шумець, сосед – сусед.
Вясёлая хвілінка.
Вымаўляем правільна. Я
прачытаю верш, а гудзенне пчол, іх звон – з-з-з, з-з-з, з-з-з – перадасце вы.
“З-з-з, з-з-з, з-з-з”… --
Пчолкі звіняць.
Ружы каля хаты,
Як агеньчыкі, гараць.
Аляксей Якімовіч.
• Якія словы з
вершаванага тэксту напамінаюць вам пра вывучанае правіла? (Звіняць, гараць.)
• Растлумачце напісанне
канчаткаў дзеясловаў звіняць, гараць.
З пазычаных складоў.
Прачытайце словы.
Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік у форме назоўнага
склону адзіночнага ліку.
Шчака, сцерагчы. (Шчасце.)
• Пры
напісанні слова "шчасце” ў якім месцы вас падпільноўвае нядобрая чараўніца
Памылка Памылкаўна?
• Ці з'яўляюцца
роднаснымі (аднакаранёвымі) словы "шчасце” і “шчаслівы”?
• Як будзе гучаць слова
“шчасце” ў памяншальнай форме? (Шчасцейка.)
•
Запішыце словы, якія пачынаюцца з шчас: шчасліва, шчаслівец, шчасціць, шчасліўчык, ашчаслівіць.
• Складзіце і запішыце
сказ са словам, якое пачынаецца з шчас.
• Перакладзіце на
рускую мову слова “шчасце”. Параўнайце гучанне і напісанне.
Лінгвістычны каментарый настаўніка.
Ведайце! Шчасце -- слоўнікавае слова,
якое вы вывучалі ў трэцім класе.
• Пастаўце дзеяслоў
“ашчаслівіць”, ужыты вышэй, у форме 3-й асобы, множнага ліку і складзіце з ім
сказ. (Ашчаслівяць.)
Праца са словамі.
Запішыце словы ў адпаведнасці з вывучаным правілам і выберыце
патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Залеж… ад мяне. (Залежаць.)
Корм.. жывёлу. (Кормяць.)
Гульня “Шукаю сябра”.
Да слова “кормяць”
падбярыце слова на вывучанае правіла.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Спакою
тут Міхал не знае,
Як бы на колы вада тая,
Міхал ідзе ды йдзе ў а(б, п)ходы,
І не ухілішся ад шкоды:
То дуб ссякуць, бярозу звал(яць, ець),
А там і лес табе падпал(яць, ець)
Або патрав(яць, ець) сенажаці,
Пажнуць траву на корм цяляці [2, с. 72, “Новая зямля”].
• Як вы разумееце сэнс слова “нашкодзіць” (зрабіць кепскае) і выразаў “ідзе ў
абходы” (як ляснік, абходзіць, правярае лес),
“не ўхілішся ад шкоды” (не пазбавішся, нехта нашкодзіць),
“патравяць сенажаці” (пусцяць туды жывёлу)?
Адказы на пытанні.
Вось як напісала
маленькае Вараняня дзеяслоў 2-га спражэння ў форме 3-й асобы, множнага ліку:
міряць суседзяў.
• Ці правільна гэта?
• Як трэба напісаць? (Міраць.)
• Якое правіла з
вучэбнага дапаможніка кепска засвоіла Вараняня? (Правіла “Утварэнне асабовых
форм дзеясловаў 2-га спражэння: 3-я асоба, мн. л. пры
дапамозе канчаткаў –аць
(-яць)”.)
• Ці залежыць напісанне
канчаткаў дзеясловаў ад асновы?
• Што вы можаце сказаць
пра напісанне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы, множнага ліку?
Тэст.
Назавіце правільна
напісаныя дзеясловы 3-й асобы, множнага
ліку.
1. Крыўдзяць.
2. Рыпяць.
3. Дрыжаць.
4. Накруцяць.
5. Накручу.
6. Накручваць.
7. Аблепяць.